Вы тут

Навошта тчэцца «Iзумрудная сетка»?


Захаваць i рэдкiя, i наогул усе вiды жывёл i раслiн магчыма толькi разам з тым натуральным асяроддзем, якое з'яўляецца iх «домам». Таму ахове ландшафтаў i экасiстэм у нашай краiне аддаецца дзяржаўны прыярытэт.


У 2013 годзе наша краiна далучылася да Бернскай канвенцыi «Аб ахове дзiкай фаўны i флоры i прыродных асяроддзяў пражывання ў Еўропе». З яе дапамогай сумесна вырашаюцца праблемы ратавання вiдаў, асаблiва тых жывёл, якiя мiгрыруюць трансгранiчнымi шляхамi. Створана «Iзумрудная сетка», у якую ўвайшлi асаблiва ахоўныя прыродныя тэрыторыi; тэрыторыi, якiя падлягаюць спецыяльнай ахове (напрыклад, бiятопы, дзе зарэгiстраваны чырванакнiжныя вiды), а таксама тыя, якiя пакуль не маюць ахоўнага статусу, але адпавядаюць крытэрыям Бернскай канвенцыi. Як паведамiў кансультант упраўлення бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Вiталь КАРАНЧУК, у Беларусi цяпер налiчваецца 155 аб'ектаў «Iзумруднай сеткi». Iх агульная плошча складае 2,3 млн га, цi 11,1 % тэрыторыi краiны. Плануецца, што, калi фармiраванне яе будзе завершана, гэты паказчык дасягне 13-15 %.

Наша дзяржава на заканадаўчым узроўнi рэалiзуе патрабаваннi Бернскай канвенцыi. У мэтах захавання натуральных экалагiчных сiстэм, бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi, а таксама забеспячэння належнага асяроддзя пражывання дзiкiх вiдаў прыняты Указ № 108 Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб экалагiчнай сетцы». Яе «ядры» — мiграцыйныя калiдоры жывёл уздоўж рэк, пункты, дзе птушкi масава спыняюцца для адпачынку цi гнездавання.

Адзiн з самых важных участкаў «Iзумруднай сеткi» — Палессе з яго ўнiкальнай прыродай. Але эколагi занепакоены праектам будаўнiцтва воднага шляху Е-40, дзеля якога спатрэбiлася б выраўноўваць i паглыбляць рэчышча Прыпяцi. Дырэктар грамадскага аб'яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр ВIНЧЭЎСКI перакананы, што гэта прывядзе да страты многiх тэрыторый з мiжнародным ахоўным статусам. Толькi прыярытэтнае рашэнне экалагiчных праблем будзе спрыяць i эфектыўнай эканомiцы, i захаванню здароўя людзей.

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусi па бiярэсурсах праводзiць мерапрыемствы для аднаўлення парушаных тарфянiкаў, падтрымкi экасiстэм нiзiнных балот у натуральным стане, удзельнiчае ў мiжнародных прыродаахоўных праектах.

Пад патранажам Мiнiстэрства лясной гаспадаркi паспяхова вядзецца аднаўленне папуляцыi буйных траваедных. Начальнiк аддзела паляўнiчай гаспадаркi Мiнлясгаса Аляксандр КАЗАРЭЗ засведчыў: «Цягам апошнiх пяцi гадоў у дзiкую прыроду заселена больш за пяць тысяч высакародных аленяў. Цяпер iх у нашых лясах 30 тысяч асобiн. У мiнулым годзе лясной службай Нiдэрландаў перадала ў заказнiк «Налiбоцкi» 150 тарпанападобных коней. Яны гарманiчна ўпiсалiся ў тутэйшую экасiстэму, i сёлета на свет з'явiлася каля 40 жарабят. Дзiкiя конi пасвяцца на адкрытых мясцiнах i не даюць тым зарастаць. У вынiку туды вяртаюцца на гнездаванне птушкi».

У заказнiку «Налiбоцкi» створаны пiтомнiк заходнееўрапейскага падвiду глушца, якi знаходзiцца на мяжы знiкнення. Другi год запар тут выводзяцца птушаняты. Сёлета маладняк будуць выпускаць на волю ў адным з лясгасаў на тэрыторыi Налiбоцкай пушчы. Дарэчы, у Брэсцкай i Гродзенскай абласцях паляванне на глушцоў забаронена.

Пасля высечак абавязкова аднаўляюцца лясы. Рэкорд, дасягнуты за апошнiя 70 гадоў, — лясамi пакрыта 40 % тэрыторыi краiны. У 1940-я гады гэты паказчык быў амаль удвая меншы.

— Новы, больш строгi i дзейсны механiзм аховы бiятопаў — iх пашпартызацыя i перадача пад адказнасць землекарыстальнiкам. Гэта прагрэсiўны шлях, якi фармiруе экалагiчна арыентаваных гаспадароў, забяспечвае iх узаемадзеянне з органамi ўлады, — падкрэслiў намеснiк дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута эксперыментальнай батанiкi iмя В. Ф. Купрэвiча НАН Беларусi Дзмiтрый ГРУМО. Ён лiчыць неабходным распрацаваць нацыянальны iлюстраваны каталог бiятопаў, якi паслужыў бы даведнiкам для ўсiх зацiкаўленых асоб.

Святлана IШЧАНКА

Прэв’ю: bahna.ngo

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.