28 кастрычніка, серада

Вы тут

Адбылася сустрэча, прысвечаная 85-годдзю Рыгора Барадуліна


Цi задумвалiся вы, чаму творы Рыгора Барадулiна так падабаюцца i малым, i дарослым? Падчас сустрэчы, прысвечанай 85-годдзю паэта, што прайшла ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, школьнiкi з розных куткоў нашай краiны дзялiлiся сваiмi ўражаннямi, звязанымi з вершамi класiка.


Дзецi стваралi плакаты i цытавалi класiка.

— Хачу выказаць шчырую падзяку дзядзьку Рыгору, што звяртаў нашу ўвагу на сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасцi, якiя вучаць чалавека паважаць сябе i iншых, быць iнтэлегентным, кахаць i верыць сапраўды, а не напаказ, — заўважыла Марыя Царова. Яна ўпэўнена, што ў час гаджэтаў i пагонi за «лайкамi», iсцiны, пададзеныя ў вершах класiка, становяцца актуальныя як нiколi.

Марыя — адна з удзельнiкаў творчага конкурсу, арганiзаванага Нацыянальнай бiблiятэкай. Супрацоўнiкi галоўнай кнiжнай скарбнiцы заўважылi, што на творах Рыгора Барадулiна можна выхоўваць дзетак, што цытаты з яго вершаў здольныя пераварочваць свядомасць, абуджаць маленькiх чытачоў да ўсведамлення важных пытанняў, пошуку сэнсаў чалавечага жыцця. Яны прапанавалi школьнiкам выбраць любiмыя радкi з вершаў класiка i паразважаць на тэмы, якiя закрануў паэт. I на такую прапанову адгукнулiся вучнi з усёй краiны.

Так, на свята «Барадулiн у нашых сэрцах» сабралiся школьнiкi з Мiнска, Брэста Магiлёва, Пастаў, Рэчыцы, Баранавiцкага раёна. Аказалася, што сучасных дзяцей многiя вершы
класiка клiчуць да дыялогу. Дзецi асэнсоўваюць думкi дзядзькi Рыгора i разумеюць, што ён пакiнуў iм у спадчыну адказы на вельмi многiя хвалюючыя пытаннi.

Марыя Каралёва ў вершах класiка шукала адказы на тэму «што такое каханне», Тэрэза Баранава з вёскi Застарынне Баранавiцкага раёна пiсала эсэ, на якое яе натхнiла цытата з верша Барадулiна «Родны край нiхто не выбiрае, выбiрае родны край цябе». А яе сяброўку Арыну Нахват зачапiла тэма вайны, дзяўчынка разважала над радкамi паэта «П'е чалавечую кроў, харчуецца людствам вайна».

Была даслана на конкурс i адна вершаваная работа — такую форму для свайго эсэ абраў Iлья Талстыка з вёскi Вялiкая Сваротва Баранавiцкага раёна. Хто ведае, можа з гэтага адкрытага хлопчыка, сэрца якога адгукнулася на вершаваныя запаветы Рыгора Барадулiна, таксама вырасце цудоўны паэт. Усё ж дзядзька Рыгор даў лiтаратурную пуцёўку ў жыццё не аднаму пiсьменнiку.

На сустрэчу ў Нацыянальную бiблiятэку завiталi сябры Рыгора Барадулiна. Пазнаёмiцца з юнымi аматарамi творчасцi пісьменніка прыехала i яго ўдава. Валянцiна Мiхайлаўна прызналася: «З Рыгорам было весела жыць. А цяпер сумна. Не стала i маёй адзiнай дачкi, пасыходзiлi ўжо яго сябры, i сёння мой адзiны суразмоўца — стары руды кот. Вялiкi дзякуй, што вы сабралiся ўспомнiць майго Рыгора, ён быў бы дужа шчаслiвы». Менавiта такiя сустрэчы дазваляюць зразумець, што Рыгор Барадулiн застаецца з намi. У нашых сэрцах, нашых думках, нашых марах.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Дзякуй, дзядзька Рыгор

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.