Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Стагоддзi няўмольна мiнаюць,

Нiчога вакол не шкадуюць...

Не вер, што крынiцы знiкаюць, —

Яны у глыбiнях вiруюць.

Сваiм жыццядайным крананнем

Яны наталяюць планету,

Знясiленым дораць адхланне

I веру ў бясконцасць сусвету.

Не спыняць iх камень i спёка,

Не сцiшыцца iм, не скарыцца...

Ты чуеш? Ў глыбiнях далёка

Спрадвеку вiруюць крынiцы.

Гэты невялiчкi памятны знак у Мiнску на беразе Свiслачы нагадвае пра амаль тысячагадовую даўнiну. Пасярод горада з двухмiльённым насельнiцтвам ён пазначае месца, куды з малiтвамi i спадзяваннем прыходзiлi нашы далёкiя продкi. Тут знаходзiлася старажытнае Капiшча.

Капiшча — сакральнае паганскае месца. У дахрысцiянскую эпоху тут было свяцiлiшча, гарэў ахвярны агонь. З пакалення ў пакаленне пераходзiла традыцыя збiрацца каля вялiкага каменя «Дзед», набiраць з крынiцы ваду, якая захоўвала ў сабе цудадзейную моц. Згодна з паданнямi, калiсьцi тут рос велiзарны свяшчэнны дуб «Волат». Гэты сакральны комплекс iснаваў аж да пачатку ХХ стагоддзя.

Пра свяшчэнны дуб на гэтым месцы сёння нагадвае стройны малады дубок пасаджаны побач з памятным знакам. Шыльда сведчыць, што ў мiнулыя стагоддзi старому дубу «ахвяравалi ручнiкi i iншыя тканыя вырабы. Ля ракi бруiла крынiца, вада з якой лiчылася святой. Ландшафт i рэчышча ракi Свiслач, дзе размяшчалася свяцiлiшча, зменены пры будаўнiцтве лiнii метро. Камень «Дзед» перамешчаны ў музей валуноў пры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi».

Шмат стагоддзяў пралегла памiж нашым часам i тым, калi з пакалення ў пакаленне да гэтага свяцiлiшча iшлi нашы далёкiя продкi. Прыходзяць сюды i сёння, каб паглядзець на гэты бераг Свiслачы, палюбавацца маладым дубком, паназiраць за iмклiвай плынню рэчкi — цi не праб'ецца на паверхню след цудадзейнай крынiцы.

Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.