Вы тут

Дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя А. Куляшова — адзначыў сваё 107-годдзе


Галоўная кузня педагагiчных кадраў на Магiлёўшчыне — дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя А. Куляшова — адзначыў сваё 107-годдзе. Сёння тут на сямi факультэтах вучацца каля 5 тысяч чалавек, у тым лiку паўтысячы замежных студэнтаў. Сярод яго выпускнiкоў шмат вядомых людзей. Менавiта тут у 1975 годзе дыплом выпускнiка гiстарычнага факультэта атрымаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.


На працягу тыдня ва ўнiверсiтэцкiх сценах праходзiлi святочныя мерапрыемствы, сустрэчы з былымi выпускнiкамi, спартыўныя спаборнiцтвы. Чацвёра выкладчыкаў атрымалi высокiя ўзнагароды за ўклад у развiццё гэтай навучальнай установы, а найлепшым выкладчыкам года названы прафесар кафедры археалогii, гiсторыi Беларусi i спецыяльных дысцыплiн Пётр Дзмiтрачкоў. Унiверсiтэт iдзе ў нагу з часам — сёлета тут упершыню набралi будучых праграмiстаў.

— Гэта першая iнжынерная спецыяльнасць, па якой мы пачалi падрыхтоўку, — адзначыў рэктар МДУ iмя А. Куляшова Дзянiс ДУК. — Яна цалкам адлюстроўвае профiль нашага ўнiверсiтэта i вельмi важная для яго далейшага лiчбавага развiцця. Мы i надалей будзем рухацца па шляху адкрыцця новых, запатрабаваных у сацыяльна-эканамiчнай сферы спецыяльнасцяў.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Прэв’ю: justarrived.by

Загаловак у газеце: Сто сем гадоў на карысць навукi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».