28 кастрычніка, серада

Вы тут

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання ў анлайн-рэжыме пачнецца 23 кастрычніка на сайце РІКВ


Першы этап рэпетыцыйнага тэставання навучальнага года 2020/2021 у рэжыме анлайн стартуе 23 кастрычніка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ) 2020/2021 стартаваў у Беларусі 1 кастрычніка. У гэтым годзе яго можна прайсці як у традыцыйнай форме (вочна у пунктах  тэсціравання), так і анлайн. Дыстанцыйны фармат стане даступным 23 кастрычніка на сайце РІКВ. Анлайн-тэсціраванне будзе праходзіць адначасова з вочным.

Адзначаецца, што варыянты педагагічных тэстаў па вучэбных прадметах, якія будуць прадстаўлены пры правядзенні гэтых двух відаў РТ, розныя.

Этапы іспытаў

Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца ў тры этапы:

• 1 этап — кастрычнік-снежань 2020 г.;
• 2 этап — студзень-люты 2021 г.;
• 3 этап — сакавік-красавік 2021 г.

Рэгістрацыя і пункты правядзення

Зарэгістравацца на РТ можна праз асабісты кабінет ўдзельніка тэсціравання ў адзінай сістэме рэгістрацыі. Падрабязная інфармацыя пра гэта даступная на сайце РІКВ ў раздзеле «РТ», «Памятка ўдзельніку РТ». Там жа размешчаны пералік устаноў адукацыі, на базе якіх можна прайсці выпрабаванне. Спіс пунктаў правядзення тэсціравання будзе абнаўляцца па меры заключэння дагавораў на аказанне дадзенай паслугі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.