28 кастрычніка, серада

Вы тут

Беларусь далучылася да глабальнага ўік-энду назіранняў за птушкамі


Беларусь далучылася да глабальнага ўік-энду назіранняў за птушкамі (Global Bird Weekend) 17–18 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на грамадскую арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).


«З-за самаізаляцыі падчас пандэміі COVID-19 многія людзі па ўсім свеце сталі звяртаць больш увагі на мясцовае прыроднае асяроддзе. Запрашаем беларусаў паказаць сваю любоў да прыроды і птушак нашай краіны», — сказалі ў АПБ.

Частка мерапрыемства — ebird's October Big Day. «Арганізатары спадзяюцца, што не менш за 25 тыс. чалавек паўдзельнічаюць у бёрдвотчынгу 17 кастрычніка па ўсім свеце і раскажуць пра гэта. Глабальная мэта — паназіраць за больш чым 6 тыс. відамі птушак», — адзначылі ў грамадскай арганізацыі.

Каб прыняць удзел у Global Bird Weekend, трэба ўносіць свае назіранні за птушкамі ў акаўнт на eBird цягам 17 кастрычніка. Вызначыць выгляд птушкі дапаможа мабільнае прыкладанне Ptushki або бердвотчары ў Telegram-чаце «Ціў-ціў!». «Назіраць за птушкамі можна разам з сям'ёй або ў кампаніі сяброў. Дзяліцеся цягам выходных сваімі фатаграфіямі, відэа, палявымі замалёўкамі і паведамленнямі з усім светам у сацыяльных сетках праз хештеги #globalbirdweekend #globalbirding», — прапанавалі ў АПБ.

У ліку арганізатараў птушынага ўік-энду-ініцыятыва Global Birding у партнёрстве з глабальнай асацыяцыяй прыродаахоўных арганізацый BirdLife International

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.