Вы тут

ААН: З-за пандэміі колькасць немаёмных вырасце на 115 млн


З-за пандэміі ўпершыню за некалькі дзесяцігоддзяў колькасць людзей, якія жывуць ва ўмовах надзвычайнай галечы, рэзка павялічыцца — прыкладна на 115 млн. Аб гэтым заявіў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю галечы, які штогод адзначаецца 17 кастрычніка, паведамляе служба навін ААН.


«Пандэмія COVID-19 кладзецца падвойным цяжарам на плечы бяднейшых жыхароў свету, — падкрэсліў генеральны сакратар. — Яны асабліва схільныя рызыцы заражэння вірусам і практычна не маюць доступу да якаснага медыцынскага абслугоўвання».

«Паводле апошніх ацэнак, у гэтым годзе наступствы пандэміі могуць прывесці да таго, што колькасць людзей, якія жывуць у галечы, павялічыцца прыкладна на 115 млн чалавек», — папярэдзіў Антоніу Гутэрыш. Ён дадаў таксама, што ў самым уразлівым становішчы аказаліся жанчыны: рызыка страціць працу і застацца без сацыяльнай падтрымкі ў іх вышэй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?