Вы тут

У ЗША ўпершыню за 70 гадоў караюць смерцю жанчыну


У ЗША ў штаце Індыяна караюць смерцю жанчыну, якую асудзілі за забойства цяжарнай жанчыны і выкраданне яе дзіцяці. Гэта першае пакаранне жанчыны за апошнія 67 гадоў.


Пра гэта паведамляе Громадське са спасылкай на Мінюст ЗША.

Пакараць смерцю жанчыну Лізу Мантгомеры запланавана з дапамогай смяротнай ін'екцыі 8 снежня 2020 года ў папраўчай калоніі Тэры-Хот у Індзіане.

Таксама паведамляецца, што на 10 снежня прызначана пакаранне смерцю Брэндона Бернарда, які разам з саўдзельнікамі забіў двух чалавек у 1999 годзе. Гэта будзе восьмае і дзевятае смяротнае пакаранне ў ЗША пасля адмены 17-гадовага мараторыя.

Асуджаная Ліза Мантгомеры з Канзаса ў снежні 2004 года паехала да цяжарнай жанчыне Бобі Джо Сінет у Місуры для таго, каб нібыта набыць шчанюка. Замест гэтага Мантгомеры напала на Сінет, якая была на 8-м месяцы цяжарнасці.

Жанчына страціла прытомнасць, а ў гэты момант Мантгомеры разрэзала ёй жывот і забрала дзіця. Бобі Джо Сінет прыйшла ў сябе, і тады нападаючая забіла яе.

Спачатку Мантгомеры спрабавала выдаваць выкрадзенага дзіцяці за свайго. Але пасля прызналася ў забойстве і выкраданні.

У кастрычніку 2007 года суд прызнаў яе вінаватай у наўмысным забойстве і выкраданні і прызначыў смяротны прысуд. Апеляцыйныя скаргі жанчыны не задавальнялі.

Да гэтага апошняй жанчынай, якую пакаралі смерцю ў ЗША, была Боне Хідзі. Яна памерла ў газавай камэры ў 1953 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.