Вы тут

У «Беллеспаперапраме» распавялі падрабязнасці пажару на Светлагорскім ЦКК


Надзвычайная сітуацыя ў ААТ «Светлагорскі ЦКК» адбылася падчас выканання падраднай арганізацыяй агнявых работ на ўчастку талавага масла, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».


«На ліквідацыі пажару працуюць ратаўнікі. Па папярэдніх дадзеных, загарэўся рэзервуар з талавым маслам. Работнік падраднай арганізацыі, які выконваў агнявыя работы, зваліўся з вышыні ад выбуховай хвалі і загінуў», — распавялі ў прэс-службе. Кіраўніцтва канцэрна і служба аховы працы і прамысловай бяспекі ў тэрміновым парадку выехалі на месца здарэння.

Усе абставіны здарэння будзе расследаваць адпаведная камісія з прадстаўнікоў ўпаўнаважаных органаў.

Паводле звестак Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, пажар лакалізаваны ў 11.53

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».