Вы тут

У Баранавічах канфіскавана буйная партыя вадкасці з утрыманнем спірту


Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і інспектарамі АДАІ Баранавіцкага ГАУС каля сямі вечара ў аграгарадку Сталовічы Баранавіцкага раёна быў затрыманы аўтамабіль «Форд» пад кіраўніцтвам 46-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.


Кіроўца ў багажным адсеку і ў салоне транспартнага сродку перавозіў буйную партыю вадкасці з утрыманнем спірту, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Пры аглядзе аўтамабіля аператыўнікі выявілі і канфіскавалі 1000 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці на агульную суму 13 000 рублёў. Мужчына запэўніваў праваахоўнікаў, што такую колькасць «гаручай» вадкасці ён набыў для асабістага карыстання.

Расіянін і раней трапляў у поле зроку міліцыі за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».