Вы тут

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі даражэе з 20 кастрычніка на 1 капейку


Аўтамабільнае паліва ў Беларусі даражэе з 20 кастрычніка на 1 капейку, паведамляе сайт канцэрна «Белнафтахім».


«Канцэрнам „Белнафтахім“ прынята рашэнне аб павелічэнні гранічных максімальных рознічных цэн на паліва. З 20 кастрычніка цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,69, АІ-95-К5-Еўра — Br1,79, АІ-98-К5-Еўра — Br2,01, ДП — Br1,79», — паведамілі ў «Белнафтахіме».

У канцэрне адзначылі, што ўзровень коштаў на маторнае паліва ў Беларусі ў бягучым годзе працягвае заставацца ніжэйшым, чым у сумежных дзяржавах, на 15-46% і вышэйшым на 16%, чым у Расіі, дзе ўжываецца дэмпфіроўны механізм цэнаўтварэння.

«Канцэрн захоўвае стратэгію паэтапнай карэкціроўкі цэнаў на маторнае паліва, якая дазволіла не дапусціць рэзкіх цэнавых ваганняў і скокаў у перыяд пасяўной і ўборачнай кампаній. Таксама максімальна рэалізаваны магчымасці па іх стрымліванні без шкоды для эканомікі прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі, нягледзячы на негатыўны ўплыў знешніх эканамічных фактараў», — дадалі ў «Белнафтахіме».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Настаўнік года Вадзім Лосеў: Са школы павінны выходзіць шчаслівыя людзі

Настаўнік года Вадзім Лосеў: Са школы павінны выходзіць шчаслівыя людзі

«Я хацеў бы, каб у гэтай зале і ў гэтым свеце ніхто і ніколі не ставіў пад сумненне ўпэўненасць у сабе».

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.