Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У традыцыйным штотыднёвым аглядзе «Звязды» расказваем пра спартыўныя поспехi i няўдачы мiнулага тыдня.


1. Беларускiя гiмнасткi выступiлi на матчавай сустрэчы ў Маскве. Старт праходзiў падчас Кубка Расii. Найлепшы вынiк сярод беларусак паказала Настасся Салас, яна заваявала «бронзу» ў шматбор'i. Пасля выступлення з абручом i мячом яна займала чацвёртае месца, на трэцiм была беларуска Алiна Гарнасько. Практыкаванне з булавамi i стужкай памяняла беларускiх грацый месцамi. Бронзавы вынiк Настассi — 98,45 бала, Алiны — 97,9. Першае i другое месцы ў гэтым вiдзе праграмы падзялiлi памiж сабой расiянкi сёстры Дзiна i Арына Аверыны.

Наступны старт беларускiх гiмнастак — мiжнародны турнiр на прызы алiмпiйскай чэмпiёнкi Марыны Лобач. Плануецца, што на гэтыя спаборнiцтвы ў Мiнск прыедуць гiмнасткi з Расii, Украiны, Польшчы i Iзраiля.

2.Беларуская зборная па футболе перамагла зборную Казахстана ў дамашнiм матчы Лiгi нацый УЕФА. На полi стадыёна «Дынама» беларусы забiлi па голе ў кожным тайме. Першы гол забiў Яўген Яблонскi, а другi — Раман Юзэпчук. Вынiк матча — 2:0.

У першым крузе турнiру беларусы абыгралi казахстанцаў у Алматы з вынiкам 2:1. У другiм матчы чацвёртага круга ў 4-й групе лiгi С футбалiсты Лiтвы ў Вiльнюсе сыгралi ўнiчыю з албанцамi — 0:0. Турнiрнае становiшча пасля чатырох тураў: Беларусь — 7 ачкоў (рознiца мячоў — 6—5), Лiтва — 5 (3—4), Албанiя — 5 (2—1), Казахстан — 4 (3—4). У наступным туры беларусы прымуць у Мiнску сапернiкаў з Лiтвы 15 лiстапада.

3.«Дынама-Мiнск» саступiла яраслаўскаму «Лакаматыву» ў матчы сёмага гульнявога тыдня чэмпiянату Кантынентальнай хакейнай лiгi. Сустрэча на «Мiнск-Арэне» скончылася з вынiкам 1:0. Упершыню ў гiсторыi «зубры» выйшлi на лёд без легiянераў. Такi склад каманды стаў i самым маладым за ўсе сезоны ў лiзе. Сярэднi ўзрост хакеiстаў, якiя выступалi ў тым матчы — 22 гады i 237 дзён. Найлепшым гульцом сустрэчы аматары клуба вызначылi варатара Мiкiту Талапiлу.

Хакеiсты «Дынама-Мiнск» уступiлi i маскоўскаму «Спартаку» ў наступным матчы на «Мiнск-Арэне». Вынiк сустрэчы 0:3. Мiнскае «Дынама» займае чацвёртае месца ў Заходняй канферэнцыi, а «Спартак» падымаецца на восьмае.

Наступны апанент «зуброў» — маскоўскае «Дынама», з якiм яны сустрэнуцца 21 кастрычнiка ў Маскве.

4.Беларускiя баксёры заваявалi шэсць залатых медалёў на мiжнародным турнiры памяцi Уладзiмiра Бацвiннiка. Перамогу святкавалi Iрына Вiнаградава (54 кiлаграмы) з Гомеля, Марына Мулярчык (57 кiлаграмаў) з Гродна i мiнчанка Карына Анцiпiна (75 кiлаграмаў). Сярод мужчын пераможцамi сталi баксёры з Бабруйска Уладзiслаў Смалоўскi (49 кiлаграмаў), Аляксандр Доўнар (64 кiлаграмы) i мiнчанiн Кiрыл Леванкоў (56 кiлаграмаў).

На турнiры, якi праходзiў на «Чыжоўка-Арэне», выступiлi 98 спартсменаў 2003—2005 гадоў нараджэння з Беларусi, Грузii, Кiтая, Расii, Узбекiстана i Францыi. Для беларускiх баксёраў гэта апошнi старт перад чэмпiянатам Еўропы, якi пройдзе ў лiстападзе ў Чарнагорыi.

5. Iлья Шымановiч i Настасся Шкурдай заваявалi ўзнагароды i паставiлi рэкорды падчас выступлення на спаборнiцтвах першага этапу Мiжнароднай лiгi па плаваннi ISL. Турнiр праходзiў у Будапешце, спартсмены выступалi на кароткай вадзе — 25-метровы басейн. Iлья Шымановiч на дыстанцыi 100 метраў брасам паказаў найлепшы вынiк — 56,13 секунды. На дыстанцыi 50 метраў брасам ён перамог з вынiкам 25,64 секунды. Так ён пабiў нацыянальны рэкорд 25,77 секунды, якi сам i ўстанавiў у 2018 годзе. На дыстанцыi 200 метраў брасам ён заняў трэцяе месца з вынiкам 2 хвiлiны 4,31 секунды.

Настасся Шкурдай на 100 метрах батэрфляем пабiла ўласны нацыянальны рэкорд — 56,09 секунды. Яна пераадолела дыстанцыю за 56,07 секунды. На дыстанцыi 50 метраў батэрфляем яна прыплыла да фiнiшу чацвёртай за 25,34 секунды.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крынiц

Загаловак у газеце: Капрызы спартыўнай Фартуны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».