Вы тут

У Вiцебску днямi адбыўся абмен думкамi па зменах у Канстытуцыю


У Беларусi працягваецца абмеркаванне ў фармаце круглых сталоў прапаноў наконт магчымых змен у Асноўны Закон краiны. Якой можа быць Канстытуцыя? Што трэба прыдумаць i прадумаць, каб яна адпавядала патрабаванням часу? Якой бачаць грамадзяне будучыню палiтычнага жыцця? Па прапанове кiраўнiка краiны гэтыя пытаннi сталi нагодай для выказвання меркаванняў усiмi ахвотнымi.


У Вiцебску днямi адбыўся абмен думкамi па гэтых тэмах, актуальных для ўсiх.

Старшыня Вiцебскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскiх арганiзацый i палiтычных партый Валяр'ян Мацкевiч перад пачаткам дыскусii адзначыў, што сёння прадстаўнiкамi грамадскасцi, партый агучваюцца прапановы наконт таго, якой можа быць канстытуцыйная рэформа. Грамадзяне шмат разважаюць пра перспектыву партыйнага будаўнiцтва i магчымасць актывiзацыi ўплыву на дзейнасць органаў мясцовага самакiравання. Галоўнае, каб дыялог атрымаўся аргументаваны...

Намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы i па справах моладзi, начальнiк аддзела па сувязях з грамадскасцю i ўзаемадзеяннi са СМI Анатоль Гуцуляк заклiкаў прысутных на мерапрыемстве прадстаўнiкоў апазiцыi да павагi да ўсiх удзельнiкаў мерапрыемства. Важна, каб эмоцыi не пераважалi над канструктывiзмам. Што датычыцца ўлады, то яна гатова да размовы i канкрэтных прапаноў наконт таго, якi можа быць «алгарытм» шляху да ўзаемаразумення.

Апаненты ўлады, у тым лiку прадстаўнiк партыi БНФ, падзялiлiся сваiмi думкамi наконт таго, што адбываецца ў краiне, агучылi магчымыя наступствы адсутнасцi дыялогу.

Святлана Горваль, член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па эканамiчнай палiтыцы, адзначыла, што дыялогавыя «пляцоўкi» арганiзаваны ў рэгiёнах для таго, каб маглi выказацца прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый i партый. Выказаныя прапановы будуць акумулявацца i аналiзавацца ў органах кiравання i самакiравання, а потым у парламенце. Дэпутат лiчыць, што важна сустракацца з грамадзянамi незалежна ад iх палiтычных поглядаў, прыслухоўвацца да кожнага i старацца зразумець.

Народныя выбраннiкi на розных узроўнях — ад прадстаўнiчага да парламенцкага — гатовыя да дыялогу.

Прадстаўнiкi розных палiтычных поглядаў падчас сустрэчы пагаджалiся з тым, што трэба актывiзаваць ролю партый у жыццi грамадства. У беларусаў усё большай папулярнасцю карыстаецца менавiта мадэль шматпартыйнасцi. Увогуле, «на карандаш» будуць узятыя ўсе рацыянальныя прапановы. Дзеля гэтага i задумвалася ўсенароднае абмеркаванне найблiжэйшых i далёкiх перспектыў краiны.

Аляксандр ПУКШАНСКI


Больш iнiцыятыў зыходзiць ад мужчын

Лiк прапаноў па карэкцiроўцы Канстытуцыi, якiя паступаюць у парламент, iдзе на тысячы, адзначылi ў Палаце прадстаўнiкоў. Цiкавая iнфармацыя прагучала ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ. Найбольшую актыўнасць праяўляе Мiнск, але апошнiм часам актыўна падключаюцца і рэгiёны. Больш iнiцыятыў зыходзiць аб мужчын. А што датычыцца ўзросту, то тут запыты зыходзяць у асноўным ад тых, каму больш за 40. А яшчэ ў парламенце прадставiлi спiс самых папулярных прапаноў.

Валянцiн Семяняка, старшыня Пастаяннай камiсii па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, паведаміў у iнтэрв'ю тэлеканалу: «Калi казаць пра топ-3, то гэта датычыцца тэрмiнаў i паўнамоцтваў кадэнцыi Прэзiдэнта, парламента, мясцовых органаў кiравання. На другiм месцы стаiць выкарыстанне дзяржаўнай сiмволiкi, i трэцi момант — тое, што датычыцца мясцовых органаў улады, iх выбараў i структуры».

Прапаноў шмат, i яны самыя розныя. Некаторыя прапануюць адлюстраваць у Асноўным Законе рэлiгiйныя моманты, напрыклад боскае паходжанне чалавека. А яшчэ ёсць прапановы ўвесцi iнстытут мнагажонства. Апошняе, вядома, падобна да фантастыкi для нашай беларускай ментальнасцi. Ды i жанчыны, напэўна, будуць супраць — а гэта ж меркаванне большасцi, бо жанчын у нас у краiне 54 %, цi 5 мiльёнаў 60 тысяч.

Загаловак у газеце: Дыялог дзеля будучынi

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.