Вы тут

«Паветраны змей» набiрае вышыню


У выдавецтве «Адукацыя i выхаванне» рыхтуецца новы творчы праект — кнiжная серыя «Паветраны змей». Першая кнiга — пераклад на беларускую мову кiтайскай народнай казкi. Дарэчы, пераклад ажыццёўлены з арыгiнала.


Расказвае намеснiк дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Адукацыя i выхаванне» Анастасiя РАДЗIКЕВIЧ:

— Нашаму выдавецтву даручана выданне цэлага шэрагу часопiсаў на рускай i беларускай мовах, якiя адрасаваны дзiцячаму чытачу. I лагiчна, што ў нас выдаецца i даволi шмат не толькi адукацыйнай лiтаратуры, але i мастацкiх дзiцячых кнiг. Новы праект «Паветраны змей» сарыентаваны на знаёмства з дзiцячымi лiтаратурамi народаў свету. Пачынаем з казак. Першая кнiга — пераклад з кiтайскай мовы. Дарэчы, у межах праекта «Паветраны змей» будзе выдадзены цэлы шэраг кнiг, якiя прадставяць кiтайскi казачны фальклор. Несумненна, фармiруючы «партфель» серыi, звернемся да перакладчыкаў з шведскай, нарвежскай, фiнскай, нямецкай, польскай, украiнскай i iншых моў народаў Еўропы. На шчасце, у Беларусi вялiкi атрад маладых перакладчыкаў, якiя займаюцца лiтаратурамi iншых краiн. I да афармлення кнiг — а яны будуць багатыя на малюнкi — прыцягнем маладых кнiжных графiкаў.

Перакладная лiтаратура заўсёды ўзбагачае здабыткi i нацыянальнай лiтаратуры, не кажучы пра тое, што спрыяе развiццю чытацкiх густаў. Менавiта з такiм перакананнем у «Адукацыi i выхаваннi» i пачынаюць новы творчы праект — серыю кнiг «Паветраны змей».

Сяргей Шычко

Прэв’ю: depositphotos.com

Загаловак у газеце: Новы праект

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».