Вы тут

У Ірландыі ўведзены рэжым найвышэйшай эпідэміялагічнай небяспекі па ўсёй краіне


Урад Ірландыі прыняў рашэнне падняць да максімальнага ўзровень эпідэміялагічнай небяспекі па ўсёй краіне, узмацніўшы каранцінныя абмежаванні, паведамляе ТАСС.


Пяты ўзровень эпідэміялагічнай небяспекі пачне дзейнічаць з серады і прадоўжыцца шэсць тыдняў, пасля чаго будзе ажыццёўлена ацэнка сітуацыі і прынята рашэнне аб далейшых дзеяннях.

Нацыянальны план па барацьбе з каранавірусной інфекцыяй, які дзейнічае ў Ірландыі, прадугледжвае ацэнку сітуацыі ва ўсіх адміністрацыйных тэрыторыях па пяцібальнай шкале (ад першага, найбольш бяспечнага ўзроўню да пятага, які прадугледжвае жорсткі каранцін). Аднак у адрозненне ад рэжыму, які дзейнічаў у Ірландыі з сакавіка па май, пры цяперашнім карантыне застануцца адкрытымі дзіцячыя сады, школы і будаўнічыя аб'екты. Ірландцам можна будзе перасоўвацца на адлегласць не больш чым у 5 кіламетраў ад дому.

У Ірландыі будуць зачыненыя ўсе крамы, акрамя прадуктовых і аптэк, спыненая праца цырульняў, салонаў прыгажосці, фітнес і спартыўных клубаў.

У нядзелю ў Ірландыі зафіксавана 1 283 новыя выпадкі інфікавання каранавірусам, што павысіла агульную статыстыку за ўвесь перыяд эпідэміі да 49 962 чалавек.

Памерлі 1 852 чалавекі.

Прэв’ю: theconversation.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».