Вы тут

У акцыі «Чысты лес» прынялі ўдзел амаль 39 тысяч чалавек


Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе ў гэтым годзе адзначыла свой юбілей — з моманту правядзення першай падобнай грамадскай акцыі споўнілася 10 гадоў.


На працягу дня валанцёры дапамагалі работнікам галіны добраўпарадкоўваць лясны фонд: прыбіралі смецце і захламленасць, акультурвалі месцы масавага адпачынку, рыхтавалі дэндрапаркі да зімоўкі, займаліся пасадкай дрэў. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі, толькі за суткі сумеснымі намаганнямі работнікаў лесагаспадарчых устаноў і добраахвотнікаў было зроблена наступнае: убрана каля 4,5 тысяч кубаметраў смецця і захламленасці; наведзены парадак уздоўж прыдарожных палос, добраўпарадкаваны месцы паблізу мемарыяльных комплексаў, памятных знакаў і іншых аб’ектаў; на плошчы амаль у 1300 гектараў дадаткова высаджана 1 353 481 дрэва.

Усяго ўдзел у добраахвотнай рэспубліканскай акцыі прынялі 38 852 валанцёры. Найбольш актыўна акцыю падтрымалі ў Гомельскай (8306 добраахвотнікаў) і Магілёўскай (7465) абласцях. Праца была арганізавана на 2288 аб’ектах па ўсёй краіне.

Актыўны ўдзел у акцыі па традыцыі прынялі школьнікі, студэнцкая моладзь, працоўныя калектывы. Падтрымалі экалагічную кампанію і прадстаўнікі розных дзяржаўных органаў і ведамстваў (Камітэт дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўны мытны камітэт, Генеральная пракуратура і інш.).

Міністэрства лясной гаспадаркі выказвае падзяку ўсім валанцёрам за праяўленую актыўнасць і нагадвае, што ўдзельнікі акцыі таксама могуць прыняць удзел у конкурсе фотаздымкаў. Для гэтага неабходна размясціць у сацыяльных сетках (Facebook, Вконтакте, Instagram, Twitter) фотаздымкі з месца правядзення акцыі з хэштэгамі #Чыстылес2020 або #Чистыйлес2020. Аўтары найбольш яркіх і крэатыўных работ атрымаюць памятныя сувеніры — брэндавую прадукцыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: priroda.su

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.