Вы тут

ДАІ Гомельшчыны ўзмацняе кантроль за кіроўцамі таксі і каршэрынгу


— З пачатку бягучага года з удзелам аўтамабіляў таксі на тэрыторыі Гомельскай вобласці зарэгістравана 8 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 1 чалавек загінуў і 8 былі траўмаваныя, — паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.


Толькі ў верасні зарэгістравана тры такія ДТЗ, у якіх пацярпелі тры чалавекі. Усе гэтыя здарэнні адбыліся па віне кіроўцаў таксі. Асноўнымі парушэннямі з іх боку з’яўляюцца абгон на скрыжаванні па сустрэчнай паласе, парушэнне хуткаснага рэжыму, парушэнне правілаў манеўравання, праезд скрыжавання на забараняльны сігнал святлафора, прыпынак і стаянка ў неўстаноўленых месцах, непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходам…

— На жаль, сустракаюцца таксама і кіроўцы таксі, якія садзяцца за руль транспартнага сродку ў нецвярозым стане або не маючы права кіравання, — адзначылі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе. — У сувязі з гэтым супрацоўнікамі ДАІ Гомельшчыны ўзмоцнены кантроль за дадзенай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху.

Па ўсёй вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Яны накіраваны на папярэджанне парушэнняў Правілаў дарожнага руху і ДТЗ з боку вадзіцеляў аўтамабіляў таксі і каршэрынгу. Для прафілактычных мерапрыемстваў выкарыстоўваецца галосны, негалосны і змяшаны кантроль.

— Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Калі Вы бачыце, што за рулём аўтамабіля знаходзіцца нецвярозы вадзіцель, ці Вам вядома, што ён не мае права на кіраванне транспартным сродкам, а таксама назіраеце іншыя парушэнні ПДР, якія ставяць пад пагрозу жыццё і здароўе іншых удзельнікаў дарожнага руху, неадкладна паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102 або ў бліжэйшае падраздзяленне ДАІ, — звяртаюцца да грамадзян супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: autoreview.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.