Вы тут

У Жлобінскім раёне забіла токам 7-гадовага хлопчыка


Увечары 19 кастрычніка жыхарка вёскі Малевічы Жлобінскага раёна паведаміла ў міліцыю пра знікненне 7-гадовага сына. Цела дзіцяці без прыкмет жыцця знайшлі на тэрыторыі трансфарматарнай падстанцыі, паведамляе СК.


Днём пасля вяртання са школы малы адправіўся на вуліцу гуляць са сваім равеснікам. Хлопчыкі прыйшлі да падстанцыі і пралезлі пад агароджай на яе тэрыторыю. Адзін са школьнікаў падняўся на размеркавальную прыладу вонкавай ўстаноўкі і схапіўся рукой за высакавольтны провад, пасля чаго адразу ж упаў.

На целе дзіцяці выяўленыя пашкоджанні, характэрныя для паражэння электрычным токам.

Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».