Вы тут

Паведамленне пра зборы ад Мінабароны аказалася несапраўдным


Учора ваеннаабавязаныя пачалі атрымліваць на электронныя скрыні паведамленне ад імя Мінабароны, дзе было сказана прыбыць у чацвер у ваенкаматы па месцы жыхарства з пакетам дакументаў (ваенным білетам, пашпартам і нават вадзіцельскім пасведчаннем) для атрымання мабілізацыйнага прадпісання. Зразумела, усё гэта выклікала пэўны рэзананс.


Трывога аказалася беспадстаўнай, паколькі «паведамленне аб яўцы ў ваенкамат, якое рассылаецца ад імя ваеннага ведамства, з'яўляецца фэйкам». Такую інфармацыю Міністэрства абароны размясціла ў сваім Telegram-канале.

«Паведамленне аб яўцы ў ваенкамат, якое рассылаецца па электроннай пошце (з адраса іnfo.mіl.by@yandex.by) ад імя ваеннага ведамства, не з'яўляецца сапраўдным. Адрас не належыць ваеннаму ведамству. Абавязкі грамадзян па выкананні вайсковага абавязку выкладзены ў законе «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», а не ў законе, згаданым у фэйкавым паведамленні», — адзначылі ў Мінабароны.

У мэтах выканання воінскага абавязку грамадзян выклікаюць у ваенны камісарыят або іншы орган, які ажыццяўляе вайсковы ўлік, толькі персанальнымі павесткамі, у якіх паказваецца не тэлефон даверу дзяржорганаў, а тэлефон службовай асобы органа, які выклікае грамадзяніна. «Калі ў вас узнікаюць пытанні, калі ласка, звяртайцеся па
растлумачэнне ў ваенкамат па месцы жыхарства», — дадалі ў ведамстве.

Загаловак у газеце: Фэйкавыя зборы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?