Вы тут

У ААН прагназуюць спад 7-9 працэнтаў у сусветным гандлі ў 2020 годзе


Спад у сусветным гандлі з-за пандэміі каранавіруса складзе ў 2020 годзе 7-9 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. З такім прагнозам выступіла Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД), паведамляе ТАСС.


«ЮНКТАД прагназуе на 2020 год спад у глабальным гандлі ад 7 да 9 працэнтаў у вартасным выражэнні, нягледзячы на ​​прыкметы ажыўлення ў трэцім квартале», — адзначаецца ў інфармацыйным бюлетэні арганізацыі.

Па выніках трэцяга квартала 2020 года ў сусветнай камерцыі зафіксавана пяціпрацэнтнае скарачэнне ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэты вынік, аднак, істотна лепшы, чым у другім квартале, калі спад дасягнуў 19 працэнтаў, тлумачаць эксперты. Згодна з папярэднімі прагнозамі на чацвёрты квартал, выбрацца з чырвонай зоны сусветнаму гандлю не атрымаецца і паказчыкі будуць на 3 працэнты ніжэйшыя, чым у чацвёртым квартале 2019 года.

У ЮНКТАД звяртаюць увагу на «характэрнае ажыўленне гандлю ў Кітаі». «Экспарт гэтай краіны, які зведаў спад у першыя месяцы пандэміі, стабілізаваўся ў другім квартале і моцна вырас у трэцім», — гаворыцца ў бюлетэні. Эксперты прагназуюць для КНР па выніках 2020 года рост гандлю амаль на 10 працэнтаў. «У адрозненне ад іншых буйных эканомік кітайскі імпарт стабілізаваўся ў ліпені і жніўні і вырас на 13 працэнтаў у верасні», — канстатуюць у ЮНКТАД.

Гандаль медыцынскімі матэрыяламі, якія маюць адносіны да барацьбы з каранавірусам, вырас з красавіка ў сярэднім больш як на 50 працэнтаў. Пры гэтым найбольшую выгаду з гэтага росту атрымалі, згодна з інфармацыйным бюлетэнем, перш за ўсё краіны з высокім узроўнем даходу на душу насельніцтва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.