Вы тут

Тайланд зноў пачаў прымаць турыстаў


Тайланд часткова зняў уведзеную сем месяцаў таму забарону на ўезд турыстаў, паведамляе японская тэлерадыёкампанія NHK.


Замежных турыстаў у Тайландзе не было з красавіка, калі ўрад увёў строгія абмежаванні на ўезд для стрымлівання каранавіруснай інфекцыі. У выніку гэтых мер апошнім часам у краіне пацвярджаецца менш як 10 новых выпадкаў заражэння ў дзень.

Каб выратаваць турыстычную галіну Тайланда, урад адмяніў забарону на ўезд з краін і тэрыторый з нізкім узроўнем рызыкі. 20 кастрычніка каля 40 турыстаў з Кітая са спецыяльнымі візамі прыбылі ў аэрапорт непадалёку ад Бангкока. Падарожнікі, чый багаж быў апрацаваны дэзынфіцыруючымі сродкамі, адправіліся на спецыяльна адведзеныя аб’екты на двухтыднёвы каранцін.

Пасля прыбыцця турысты абавязаны загрузіць на смартфоны дадатак, які дае магчымасць сачыць за іх перамяшчэннем. Спецыяльная турыстычная віза (Special Tourist Visa, STV) дазваляе падарожнікам заставацца ў каралеўстве да 90 дзён, гэты тэрмін можа быць прадоўжаны двойчы, паведамляе выданне The Phuket News.

Чакаецца, што ўсяго да 2 лістапада ў Тайланд прыбудуць каля 400 замежных турыстаў. Паводле слоў міністра турызму і спорту Фіпхата Ратчакітпракарна, група турыстаў, якія прыбываюць у Тайланд па STV у час першага этапу аслаблення каранцінных мер, павінна быць на 100 працэнтаў здаровай, у адваротным выпадку другі этап (пачатак запланаваны на 17 лістапада) будзе адменены на нявызначаны тэрмін. Ён таксама адзначыў, што калі сярод прыбыўшых першых груп турыстаў у кастрычніку і лістападзе ніхто не захварэе, то апасенні наконт распаўсюджвання COVID-19 не будуць такімі сур’ёзнымі.

У бліжэйшы час у каралеўстве чакаюць прыбыцця падарожнікаў з краін Скандынавіі, пры гэтым турыстам з Даніі ўезд пакуль забаронены, паколькі апошнім часам там назіраецца рост захваральнасці на каранавірус.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».