Вы тут

Жыхар Мінска выкрадаў кабель з будоўлі


У Мінску затрыманы мужчына, які некалькі дзён запар здзяйсняў крадзяжы на будаўнічым аб'екце, паведамляе МУС.


У міліцыю звярнуліся майстры, якія працуюць на дадзеным аб'екце, і патлумачылі, што кожныя суткі з будоўлі знікаюць сілавыя кабелі.

Падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікамі ўстаноўлена, што да крадзяжу датычны 29-гадовы мінчанін.

Супрацоўнікам міліцыі мужчына патлумачыў, што паколькі тэрыторыя была не агароджаная плотам, то ён спакойна пранікаў на будоўлю і выкрадаў маёмасць. Таксама затрыманы распавёў, што кабелі ён выкрадаў і здаваў у пункт прыёму каляровых металаў. Усяго сума шкоды склала каля 5000 рублёў.

Раней мінчанін не раз прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Прэв’ю: myalexandriya.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.