02 снежня, серада

Вы тут

Каля 100 навукоўцаў абмяркуюць у БДУ пытанні гуманітарнай адукацыі


Двухдзённая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы гуманітарнай адукацыі» адкрыецца 22 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Мерапрыемства пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце.


У рабоце навуковага форуму прымуць удзел каля 100 экспертаў у галіне культуралогіі, філасофіі, дызайну, лінгвістыкі, мастацтвазнаўства з Беларусі, Расіі, Украіны і Арменіі.

Запланавана работа шасці секцый: «Сацыяльна-эканамічныя аспекты гуманітарнай адукацыі», «Інтэграцыйная сутнасць сучасных гуманітарных ведаў і іх дыдактычныя аспекты», Моўная карціна свету і ўзаемадзеянне культур«, «Лінгвадыдактычныя тэхналогіі фарміравання гатоўнасці да міжкультурнага дыялогу», «Вышэйшая школа — перспектывы прымянення інфармацыйных тэхналогій у «новай рэальнасці», «Дызайн і дызайн-адукацыя ў транскультурным свеце».

У рамках канферэнцыі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё імянной аўдыторыі, прысвечанай дызайнеру, праекціроўшчыку выстаў да гадавін Чарнобыльскай катастрофы, дацэнту кафедры камунікатыўнага дызайну БДУ Аляксандру Азончыку. Памяці дызайнера таксама прысвецяць фотавыставу «А1» з работамі яго вучняў.

Акрамя таго, падчас канферэнцыі адкрыюцца дзве экспазіцыі. На выставе «Прыступка» прадставяць працы першакурснікаў факультэта сацыякультурных камунікацый, выкананыя ў розных жанрах: пейзажы, нацюрморты, інтэр’ерныя і прасторавыя малюнкі. А экспазіцыя «Галовы, галавешкі і галавастыкі», прысвечаная дню нараджэння Пабла Пікаса, уключае прадметы з пластыліну, паперы і гіпсу.

Па выніках форуму апублікуюць зборнік навуковых матэрыялаў удзельнікаў, які будзе размешчаны ў Электроннай бібліятэцы БДУ.

Арганізатарам канферэнцыі выступае факультэт сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: mulerasfireplace.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.

Грамадства

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

За дзесяць месяцаў бягучага года супрацоўнікі міліцыі выявілі больш за 600 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Грамадства

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі падрыхтаваў для педагогаў рэкамендацыі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.