Вы тут

«Звязда» зноў сярод пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям'я — моцная дзяржава»


У Мiнску падвялi вынiкi рэспублiканскага творчага конкурсу «Моцная сям'я — моцная дзяржава». У намiнацыi «Найлепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспублiканскiх СМI» дыпломам першай ступенi ўзнагароджаны «Выдавецкi дом «Звязда» за тэматычны дадатак у газеце «Звязда» — «Сямейная газета». Ушанаванне пераможцаў конкурсу праходзiла ў мiнскiм Храме-помнiку ў гонар Усiх Святых i ў памяць аб ахвярах, якiя паслужылi выратаванню Айчыны нашай.


Фота Яна Хведчына.

Усяго на конкурс было прадстаўлена 98 работ ад 84 рэдакцый СМI. Журы конкурсу вызначыла ў кожнай намiнацыi па два пераможцы. Яны ўзнагароджаны дыпломамi i грашовымi прэмiямi.

«Усе канкурсанты заслугоўваюць увагi i падзякi. Журы было складана выбраць найлепшыя матэрыялы. Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi сталi паўната раскрыцця тэмы, сiстэмнасць i рэгулярнасць яе асвятлення, прафесiяналiзм аўтараў», — адзначыў намеснiк мiнiстра iнфармацыi Iгар БУЗОЎСКI.

Ён звярнуў увагу, як сродкi масавай iнфармацыi адлюстроўваюць тое, што адбываецца ў нашым грамадстве, у сем'ях, у зносiнах памiж людзьмi. Праз работу СМI можна ўбачыць, якiя сiгналы i запыты пасылае дзяржаве грамадства.

«Менавiта таму сёння i ёсць гэты конкурс, арганiзаваны канструктыўнымi сiламi для журналiсцкай супольнасцi, — дадаў намеснiк мiнiстра. — I тое, колькi работ мы атрымалi, гаворыць аб тым, што конкурс не страчвае сваёй актуальнасцi. Мы адзначылi тыя работы, якiя заслугоўваюць не проста ўвагi i заахвочвання, а шчырых слоў падзякi за працу. У рэдакцый няма нi вялiкiх рэсурсаў, нi тых магчымасцяў, якiя ёсць у iншых сiл. Я глядзеў работы i бачыў, з якой цеплынёй працавалi журналiсты».

Асаблiва журы адзначыла калектыў газеты «Звязда». На конкурс выданне прадставiла шырокi жанравы дыяпазон матэрыялаў, а гэта аналiтычныя, праблемныя артыкулы i рэпартажы. Былi адзначаны аўтары Алена Драпко, Наталля Талiвiнская, Таццяна Лазоўская. «Гэта тыя людзi, якiя ўвасабляюць неабыякавасць да тэмы сям'i», — адзначыў Iгар Бузоўскi i ўручыў памятны дыплом дырэктару — галоўнаму рэдактару выдання Аляксандру Карлюкевічу.

Сярод пераможцаў конкурсу — таксама «Сельская газета» з цыклам тэматычных матэрыялаў, гродзенская рэгiянальная газета «Перспектива» з праектам «Мамин-папин-я», творчы калектыў праекта «Родныя людзi» Агенцтва тэлевiзiйных навiн Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, Салiгорскi тэлевiзiйны канал з тэлеперадачай «Я — мама» i iншыя.

Рэспублiканскi творчы конкурс «Моцная сям'я — моцная дзяржава» — адна з самых значных падзей у жыццi беларускай журналiсцкай супольнасцi. У сувязi з тым, што на конкурс прыйшло шмат заявак у намiнацыi «Найлепшыя матэрыялы ў друкаваных рэгiянальных СМI», журы прыняло рашэнне пашырыць у ёй колькасць пераможцаў. Таксама было прынята рашэнне адзначыць спецыяльным дыпломам рэдакцыю бярозаўскай раённай газеты «Маяк».

Арганiзатарамi конкурсу выступаюць Мiнiстэрства iнфармацыi i грамадскае аб'яднанне «Беларускi саюз жанчын».

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.