Вы тут

Інфармацыю з космасу будуць выкарыстоўваць для пошуку радовішчаў нафты


Вучоныя Белдзяржуніверсітэта распрацавалі тэхналогію прагнозу нафтаперспектыўных аб'ектаў на аснове даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Яе аўтарамі з'яўляюцца супрацоўнікі факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі пад кіраўніцтвам прафесара кафедры рэгіянальнай геалогіі Валерыя Губіна.


Да гэтага часу ў Беларусі пры пошуку радовішчаў нафты касмічныя даныя дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ўжываліся абмежавана. Інавацыйная тэхналогія заснавана на комплексным аналізе сейсмічнай інфармацыі з касмічных здымкаў, у тым ліку атрыманых з Беларускага касмічнага апарата.

Вынікам апрацоўкі звестак з'яўляюцца космаструктурныя карты, на якіх адзначаны нафтаперспектыўныя зоны. Карты дазваляюць скараціць колькасць сейсмічных даследаванняў, павышаюць аб'ектыўнасць прагназавання радовішчаў нафты і паскараюць працэс вызначэння участкаў для правядзення буравых работ.

 Акрамя таго, асновы інавацыйнай тэхналогіі плануецца выкарыстоўваць у навучальным працэсе пры падрыхтоўцы інжынераў-геолагаў на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.