Міліцыянеры затрымалі двух мясцовых жыхароў 31-го і 32-х гадоў, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў расліннага паходжання.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, першапачаткова праваахоўнікі ўстанавілі месца, дзе раслі каноплі і вылучылі версію пра тое, што яна не з’яўляецца дзікарослай. Тры акуратныя градкі ў лесе давалі зразумець, што за імі сочаць і чакаюць ураджаю.
Падазраваных затрымалі на працы. Абодва будаўнікі, і менавіта на аб’екце, які узводзіўся, яны захоўвалі частку ўраджаю.
Усяго канфіскавана крыху больш за два грамы марыхуаны і каля чатырох кілаграмаў канопляў у сырым выглядзе. Са слоў мужчын, «траву» яны мелі намер выкарыстоўваць для асабістага спажывання. Заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: beasts.cc
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.