Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак 22 кастрычніка наведаў горад Ізмір. Аб гэтым паведамляе сайт беларускага МЗС.
«У ходзе візіту кіраўнік беларускай загранустановы правёў сустрэчы з мэрам горада Ізмір Тунчам Соерам і губернатарам правінцыі Ізмір Явузам Селімам Кёшгерам. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Ізміра ў рэгіянальным аспекце», — гаворыцца ў паведамленні.
На сустрэчы са старшынёй прамысловай палаты Ізміра Эндэрам Ёрганджыларам адбылася прэзентацыя гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Беларусі. Віктар Рыбак прадставіў гандлёвыя прапановы беларускіх суб’ектаў гаспадарання, зацікаўленых у пастаўках прадукцыі ў Турцыю і развіцці ўзаемадзеяння з турэцкім бізнесам.
Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб развіцці ўстаноўленых кантактаў і пошуку новых дзелавых партнёраў.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.