Вы тут

Беларусь абмяжоўвае пастаўкі жывёлы з рэгіёнаў Балгарыі і Харватыі


Беларусь абмяжоўвае пастаўкі жывёлы з Ловецкай і Слівенскай абласцей Балгарыі і Істрыйскай жупаніі (Харватыя) з-за катаральнай ліхаманкі авечак (блутангу), піша БЕЛТА са спасылкай на Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.


Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі па ахове здароўя жывёл, на тэрыторыі Ловецкай і Слівенскай абласцей, а таксама Істрыйскай жупаніі зарэгістраваны выпадкі захворвання ўспрымальных відаў жывёл на блутанг. У сувязі з гэтым з 22 кастрычніка ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтых рэгіёнаў племянной, карыстальнай, забойнай буйной і дробнай рагатай жывёлы, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл успрымальных відаў, вярблюдаў і іншых прадстаўнікоў сям’і вярблюджых (ламы, альпакі, вікуньі), эмбрыёнаў названых відаў жывёл, мяса дзікіх дробных жвачных парнакапытных.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь названых тавараў з гэтых рэгіёнаў.

Блутанг (сіні язык, катаральная ліхаманка авечак) — вірусная трансмісіўная хвароба жвачных, якая характарызуецца пашкоджаннем слізістай абалонкі ротавай і насавой поласцей, апуханнем языка, ліхаманкай, пашкоджаннем канечнасцей. Эканамічны ўрон, якія наносіцца жывёлагадоўлі катаральнай ліхаманкай, вялікі. Хвароба распаўсюджваецца на вялікую колькасць жывёл і характарызуецца высокай лятальнасцю.

Прэв’ю: stimul.online

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.