Вы тут

У Гродне безбілетнік збіў кантралёра


У Гродне безбілетнік збіў дружынніка аўтобуснага парка, гаворыцца на сайце МУС Беларусі.


Інцыдэнт адбыўся 19 кастрычніка на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту ў Гродне. Кантралёры аўтобуснага парка выявілі 18-гадовага безбілетніка. Маладому чалавеку прапанавалі прайсці ў службовы транспарт, каб скласці пратакол. Ён спакойна рэагаваў на ўсё, пагадзіўся заплаціць штраф, дастаў картку, але раптам рэзка кінуўся да выхаду, адштурхнуўшы дружынніка. Мужчына змог дагнаць парушальніка і схапіць яго за плячо. Той павярнуўся і нанёс дружынніку некалькі удараў, а затым уцёк.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС высветлілі асобу маладога чалавека. Крымінальная справа ўзбуджаная па арт.366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак) КК.

Прэв’ю: gorodvitebsk.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».