16 студзеня, субота

Вы тут

«БЕЛДЖЫ» у III квартале заняло першае месца па продажах легкавых аўто ў Беларусі


СЗАТ «БЕЛДЖЫ» ў III квартале 2020 года заняло першае месца па продажах легкавых аўтамабіляў у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня аўтамабіліста і дарожніка, галоўны тэхнолаг прадпрыемства Віталь Быліцкі, перадае БЕЛТА.


«Мы за трэці квартал занялі першае месца па продажах легкавых аўтамабіляў у Беларусі. У гэтым годзе мы таксама асвоілі вытворчасць па поўным тэхналагічным цыкле аўтамабіля, які спадабаўся як спажыўцам у Расіі, так і ў Беларусі — гэта Geely Coolray. Ён цяпер вельмі запатрабаваны», — сказаў Віталь Быліцкі.

Галоўны тэхнолаг расказаў, што «БЕЛДЖЫ» перадало дылерам доследную партыю дзвюх новых мадэлей. «Гэта Geely Tugella — прэміяльны красовер. Ён валодае максімальнымі опцыямі бяспекі і камфортнасці, а таксама найноўшымі тэхналогіямі, якія ёсць сёння ў легкавым аўтамабілебудаванні. І другая, больш бюджэтная, мадэль — хэтчбэк Geely GS, які ў цэнавым сегменце будзе даволі канкурэнтаздольным», — растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, прадпрыемства таксама працуе і над электрамабілем. «Гэта электрамабіль Geely Geometry A. Ён пастаўляецца на акумулятарных батарэях дзвюх ёмістасцей — 51,9 кВт/гадз і 61,9 кВт/гадз. У першай версіі каля 400 км запас ходу (у зімовых умовах яшчэ будзем тэсціраваць), у другой — каля 500 км, — адзначыў Віталь Быліцкі. — У электрамабілі ёсць адаптыўны круіз-кантроль, сістэма аўтаматычнай паркоўкі, утрымання ў паласе і распазнавання дарожных знакаў, а таксама сістэма бяспекі, якая незалежна ад вадзіцеля спыніць аўто перад перашкодай. У канструкцыі выкарыстаны сучасныя матэрыялы і канструктыўныя рашэнні».

Урачыстае адкрыццё завода «БЕЛДЖЫ» адбылося 17 лістапада 2017 года. Прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзінам, займае плошчу 118 га. Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы EuroNCAP (тэсты прадугледжваюць такія выпрабаванні, як франтальны, бакавы ўдар і інш.).

Прэв’ю: belgee.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?

Культура

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак  і лічыў адзіным багаццем кнігі

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.