Вы тут

У панядзелак прыгрэе да плюс 17 градусаў


Актыўныя цыклоны з Паўночнай Атлантыкі прыйшлі да нас не па сезоне. Гэтымі днямі яны пачалі перамяшчацца ва ўсходнім напрамку і перакрылі доступ арктычнаму паветру ў паўднёвыя шыроты. Таму ў Беларусі сталі ўладарыць вятры паўднёвых напрамкаў, якія прынеслі нам досыць цёплае паветра, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Вось і сёння надвор'е будуць вызначаць цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Удзень па паўночнай частцы краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзелу. Тэмпература паветра ўдзень складзе 13—18 цяпла. Такі тэмпературны фон будзе на 4—9 градусаў вышэй за кліматычную норму.

У суботу на тэрыторыі краіны будзе пераважаць воблачнасць, якую да нас прынясе франтальная сістэма, што рухаецца з тэрыторыі Заходняй Еўропы. На большай частцы краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца ўмераны, пераменных напрамкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 да 11 градусаў цяпла, удзень чакаецца 8—15 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю ноч пройдзе пад знакам дажджу, а ўдзень — пад знакам сонца. На большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей і месцамі ў іншых рэгіёнах краіны ў начныя гадзіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. А ўдзень атмасферны ціск будзе расці і дажджы спыняцца. Раніцай месцамі будуць згушчацца туманы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 цяпла, а ўдзень ад плюс 8 да 15 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, з панядзелка да серады надвор'е ў краіне будзе вызначаць цёплая перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Сярэдняй Волгай. У асноўным абыдзецца без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будуць згушчацца туманы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Асноўны тэмпературны фон уначы складзе 2—9 цяпла, а максімальны ўдзень — ад плюс 8 градусаў вышэй за нуль да 17 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: rg.ru

Загаловак у газеце: Цяпло, зноў анамальнае цяпло

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».