Вы тут

У Мінску ўшанавалі памяць разведчыкаў Аляксея Бацяна і Юрыя Драздова


У Інстытуце нацыянальнай бяспекі ўшанавалі памяць легендарных савецкіх разведчыкаў, ураджэнцаў Беларусі Аляксея Бацяна і Юрыя Драздова. Мемарыяльную дошку ўрачыста адкрылі старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Іван Тэртэль і дырэктар Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі Сяргей Нарышкін.


«Сёння ў нас адметная падзея — адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар славутых ураджэнцаў беларускай зямлі. Аляксей Бацян і Юрый Драздоў — два чалавекі няпростага лёсу, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну, вырашылі шэраг важных задач у інтарэсах Айчыны. Яны паказвалі прыклад патрыятызму і прафесіяналізму. Важна, што мемарыяльная дошка ў іх гонар адкрываецца ў сценах Інстытута нацыянальнай бяспекі, дзе рыхтуюцца кадры для Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Упэўнены, што гэта знамянальная дата застанецца ў гісторыі інстытута і будзе служыць сур'ёзным выхаваўчым аспектам у падрыхтоўцы маладых кадраў», — адзначыў Іван Тэртэль.

«Для мяне і маіх калег вялікі гонар удзельнічаць у адкрыцці памятнай дошкі, прысвечанай легендарным разведчыкам. У год 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне мы аддаём даніну павагі людзям велізарнай волі і мужнасці, якія прысвяцілі сваё жыццё абароне бяспекі Радзімы. Аляксей Бацян прайшоў вайну ад першага да апошняга дня. Яго жыццё было напоўнена жаданнем дапамагчы людзям, ён сышоў з жыцця зусім нядаўна. Аляксей Мікалаевіч марыў адзначыць 75-годдзе Вялікай Перамогі і 100-годдзе расійскай знешняй разведкі, але, на жаль, яму гэта не ўдалося. Юрый Драздоў узначальваў нелегальную разведку Савецкага Саюза, ён стварыў аператыўна-баявое падраздзяленне «Вымпел». Прафесійныя лёсы Аляксея Бацяна і Юрыя Драздова — падручнікі, па якіх павінны вучыцца маладыя пакаленні, што вырашылі прысвяціць жыццё служэнню Радзіме», — падзяліўся Сяргей Нарышкін.

Значнасць прыкладу Аляксея Бацяна і Юрыя Драздова ў патрыятычным і прафесійным развіцці будучых разведчыкаў адзначыў і Павел Мажэйка, старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ «Гонар». Ён падзякаваў Івану Тэртэлю і Сяргею Нарышкіну за праведзенае мерапрыемства.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Даніна павагі легендарным разведчыкам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».