Вы тут

Орда: мы павінны паказаць усім, хто ў нашай краіне гаспадар


Мы павінны паказаць усім, хто ў нашай краіне гаспадар, заявіў у эфіры «Беларусь 1» старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Ён прыняў удзел у сустрэчы з маладзёжным актывам галіновых прафсаюзаў у Лагойскім раёне, паведамляе БелТА.


Фота БелТА.

«Мы сёння бачым, што людзі кансалідуюцца, таму што разумеюць, да чаго могуць прывесці беспарадкі, якія адбываюцца ў краіне, а таксама заклікі ў інтэрнэце. Мы, безумоўна, бачым, што людзі стаміліся ад таго, што адбываецца, і самае галоўнае — яны разумеюць, што можна сёння страціць, — сказаў Міхаіл Орда. — Мы падалі заяўку на правядзенне мерапрыемства і запрашаем усіх жадаючых, якія хочуць выказаць сваю пазіцыю, каму неабыякавы лёс нашай краіны, прыйсці ў нядзелю і гэту пазіцыю выразна і дакладна выказаць і паказаць. Па вялікім рахунку, паказаць, хто ў нашай краіне гаспадар і што намі не будуць кіраваць з-за мяжы і камандаваць намі. Беларусы — недурныя людзі. Гэта мерапрыемства мы праводзім разам з нашымі грамадскімі арганізацыямі — маладзёжнымі, жаночымі, ветэранскімі, „Белай Руссю“. Нас шмат, і мы разам».

Старшыня ФПБ адзначыў, што на камунікацыйных пляцоўках, арганізаваных прафсаюзамі, разглядаюцца ўсе актуальныя для грамадства пытанні. У час сустрэчы з маладзёжным актывам галіновых прафсаюзаў абмяркоўваліся самыя розныя пытанні — ад практыкі прымянення працоўнага заканадаўства, абароны сацыяльна-эканамічных правоў людзей да прапаноў па змяненнях у Канстытуцыю і ў цэлым па сітуацыі ў краіне.

У гэтыя дні ў Лагойскім раёне праходзіць шостая змена курсаў маладзёжнага прафсаюзнага актыву. Кожны тыдзень тут навучаюцца 60 чалавек — прадстаўнікі двух галіновых прафсаюзаў. На гэтым тыдні — актыў прафсаюзаў работнікаў АПК і будаўніцтва. Галоўная мэта — навучыць маладых прафсаюзных актывістаў прымяняць на практыцы навыкі эфектыўнай работы па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў як у дасудовым парадку, так і ў судах.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.