Вы тут

Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі перавысіла 1% насельніцтва


Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі за суткі павялічылася на 17 340, гэта максімум за ўвесь час пандэміі, піша ТАСС.


Усяго ў Расіі інфекцыя была дыягнаставаная ў 1 480 646 чалавек.

Сутачны прырост у адносным выражэнні, па дадзеных штаба, павялічыўся да 1,2%.

Лік выпісаных пацыентаў, у якіх раней дыягнаставалі каранавірус, за суткі узрос на 11 263 да 1 119 251. Доля ачунялых, па дадзеных штаба, скарацілася да 75,6%.

Колькасць смяротных зыходаў з-за каранавіруса ў Расіі за суткі ўзрасла на 283 супраць 290 на дзень раней. За увесь час з-за каранавіруса памерлі 25 525 чалавек. Умоўная лятальнасць захворвання (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) засталася на ўзроўні 1,72%, вынікае з дадзеных штаба.

Па апошніх дадзеных, агульная колькасць заражаных COVID-19 у свеце вырасла да 41,6 млн, з моманту ўспышкі памерлі 1,135 мільёна чалавек.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.