Вы тут

Еўрапейскае бюро СААЗ: Атлусценне павялічвае рызыку смяротнага зыходу ад COVID-19


Атлусценне прыводзіць да катастрафічных наступстваў пры COVID-19. Менавіта залішняя вага з'яўляецца адным з фактараў высокага ўзроўню смяротнасці ад новага каранавіруса: хвароба забрала жыццё больш за мільён чалавек. Пра гэта паведамляюць з Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), піша un.org.


Фота з адкрытых крыніц.

У ходзе нядаўняга даследавання было ўстаноўлена, што людзі з атлусценнем, у тым ліку маладыя, пераносяць COVID-19 значна цяжэй, чым іншыя пацыенты. Яны, як правіла, маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі і штучнай вентыляцыі лёгкіх.

На сённяшні дзень каля 2,3 млрд чалавек у свеце маюць лішнюю вагу. У еўрапейскім рэгіёне СААЗ ад цяжкай ступені атлусцення пакутуюць каля 400 тысяч дзяцей ва ўзросце ад шасці да дзевяці гадоў.

Асноўная прычына, на думку экспертаў, крыецца ў адсутнасці фізічнай нагрузкі і празмерным спажыванні прадуктаў харчавання, насычаных соллю, натрыем, цукрам і транстлушчамі.

Гэтыя праблемы яшчэ ў большай ступені абвастрыліся з-за мер па ізаляцыі, паколькі многія людзі перасталі займацца ў спартыўных залах, ездзіць на ровары на працу, гуляць і г.д. Некаторыя пазбавіліся заробку і вымушаныя эканоміць на ежы, заказваючы з танных закусачных хуткага харчавання стравы з высокім утрыманнем цукру, транстлушчаў і солі. У некаторых краінах Еўрапейскага рэгіёну вытворцы нездаровай ежы пачалі дамагацца змякчэння рэкламных абмежаванняў на фаст-фуд пад падставай ўплыву наступстваў COVID-19 на эканоміку рэгіёну.

У СААЗ асцерагаюцца, што ўслед за пандэміяй COVID-19 свет сутыкнецца з пандэміяй атлусцення, якое пагражае цяжкімі наступствамі пры інфекцыйных захворваннях, рэзка павялічвае рызыку развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў, рака і дыябету, а таксама прыводзіць да цэлага шэрагу псіхалагічных праблем.

У чацвер на гэтым тыдні пад эгідай СААЗ адбылася віртуальная сустрэча экспертаў з краін рэгіёну, якія падзяліліся сваім вопытам барацьбы з атлусценнем у кантэксце COVID-19.

На сёння COVID-19 быў выяўлены ў 185 краінах свету. Ім заразіліся больш за 40 мільёнаў чалавек і больш за мільён з іх памерлі. Апошнія дадзеныя, прыведзеныя ў даследаванні, паказваюць, што «атлусценне мае відавочную сувязь з гэтай статыстыкай».

«У СААЗ выказалі гатоўнасць прадаставіць платформу, на якой дзяржавы-члены змогуць дзяліцца сваім вопытам і дадзенымі, якія тычацца атлусцення, неінфекцыйных захворванняў і выпадкаў смерці, звязаных з COVID-19», — сказаў прадстаўнік СААЗ Жоао Брэда. Ён упэўнены, што гэта нарада дапаможа экспертам, медыкам і службовым асобам у рэгіёне ўлічваць фактары рызыкі пры лячэнні пацыентаў з каранавірусам і адлюстроўваць гэтыя дадзеныя ў сваіх справаздачах і рэкамендацыях.

У ходзе нарады галоўны дыетолаг з Вялікабрытаніі сказала, што ў іх ужо ёсць статыстычныя дадзеныя, якія сведчыць пра тое, што з сакавіка 2020 года краіне назіраецца рэзкі рост продажаў шкодных для здароўя прадуктаў харчавання і рэзкае зніжэнне фізічнай актыўнасці.

У гэтым кантэксце ўсе эксперты былі адзіныя ў тым, што сёння неабходна ўкараняць больш эфектыўную палітыку і падыходы, якія будуць спрыяць дабрабыту і абароне здароўя людзей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.

Грамадства

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Урачы папярэджваюць: нават калi з нейкiх прычын прыйшлося выдалiць адзiн зуб, яму патрэбная замена. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Праўду кажуць: няма лесу без ваўка, а сяла без злодзея.

Грамадства

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

Менавіта пад такім слоганам будзе праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая ініцыяваная на нашых дарогах Дзяржаўтаінспекцыяй краіны.