Вы тут

У мінскім метро памёр 50-гадовы мужчына


На станцыі метро «Маскоўская» вечарам 22 кастрычніка памёр 50-гадовы мужчына. У Следчым камітэце распавялі падрабязнасці таго, што адбылося, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Па словах афіцыйнага прадстаўніка СК Ільі Басько, 22 кастрычніка ў 23:43 у міліцыю паступіла паведамленне ад супрацоўнікаў хуткай дапамогі пра смерць мужчыны на станцыі метро «Маскоўская». Устаноўлена, што каля 23 гадзін у фае станцыі 50-гадовы мужчына рэзка адчуў недамаганне, папрасіў супрацоўнікаў метрапалітэна выклікаць хуткую дапамогу і страціў прытомнасць. Медбрыгадай была канстатавана смерць мужчыны. Моманту наступлення смяротнага зыходу папярэднічаў масіўны крывацёк. Яго крыніца зафіксаваны ў ходзе агляду цела і звязаны з наяўным у загінулага захворваннем.

Па папярэдніх дадзеных, смерць мужчыны не носіць крымінальны характар. Цялесных пашкоджанняў, якія паказваюць на здзяйсненне ў дачыненні да яго супрацьпраўных дзеянняў, у ходзе агляду не выяўлена. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Абставіны здарэння высвятляюцца, праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Урачы папярэджваюць: нават калi з нейкiх прычын прыйшлося выдалiць адзiн зуб, яму патрэбная замена. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Праўду кажуць: няма лесу без ваўка, а сяла без злодзея.

Грамадства

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

Менавіта пад такім слоганам будзе праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая ініцыяваная на нашых дарогах Дзяржаўтаінспекцыяй краіны. 

Грамадства

Зімовы асартымент. Колькі каштуюць «вітаміны» на «Лебядзіным»

Зімовы асартымент. Колькі каштуюць «вітаміны» на «Лебядзіным»

З якімі прыкметамі вы звязваеце набліжэнне зімы?