03 снежня, чацвер

Вы тут

Беларусь забяспечана ўласнымі яблыкамі амаль на 50 працэнтаў


Беларусь забяспечана ўласнымі яблыкамі на 48 працэнтаў. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання - начальнік аддзела спажывецкага рынку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.


«Вытворчасць пладоў і ягад не ў поўным аб’ёме забяспечвае ўнутраны рынак. У нас вырошчваюцца ў асноўным яблыкі. Самазабеспячэнне імі ў нас складае 48 працэнтаў. З практычна 3 тыс. сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак толькі 40 працэнтаў займаюцца вытворчасцю яблыкаў», — расказала Наталля Мельнікава.

Паводле яе слоў, яблыкі адносяцца да сацыяльна значных тавараў. «У мэтах гарантаванага забеспячэння насельніцтва імі ў нас устаноўлена дзяржаўнае цэнавае рэгуляванне да 31 снежня 2020 года. На яблыкі ўстаноўлена гандлёвая надбаўка (з улікам аптовай) не большая за 30 працэнтаў. Гэта павінны выконваць усе арганізацыі гандлю», — падкрэсліла прадстаўнік МАРГ.

Што датычыцца бульбы і іншай агародніны, іх вытворчасць у Беларусі значна перасягае патрэбнасць. «Паводле разліковых даных, патрэбнасць унутранага рынку ў бульбе ў 6-7 разоў меншая за вырашчаныя аб’ёмы, у іншай агародніне — у два разы. Доля продажу арганізацыямі гандлю ад агульнага аб’ёму вытворчасці бульбы складае толькі 0,1 працэнта, іншай агародніны — ад 20 працэнтаў да 60 працэнтаў», — адзначыла Наталля Мельнікава.

Свежую плодаагароднінную прадукцыю рэалізуюць на рынках, сельскагаспадарчых кірмашах і спецыяльных пляцоўках. З верасня ў Беларусі праведзена ўжо 711 сельгаскірмашоў, на якіх прададзена насельніцтву 4 тыс. т плодаагародніннай прадукцыі на суму Br6 тыс. У іх прынялі ўдзел каля 10 тыс. прадаўцоў. Цэны на кірмашах на бульбу — ад 30 да 80 капеек, буракі — да Br1,5, капусту — да Br1, цыбулю — да Br1,5, моркву — да Br3, яблыкі — ад 80 капеек да Br4 (у залежнасці ад якасці).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

Стары замак нiколi не меў завершанага выгляду. Яго неаднаразова аднаўлялi i рэканструявалi, таму яго архiтэктура ўтрымлiвае ў сабе стылi некалькiх эпох.

Грамадства

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Пра асаблiвасцi абароны правоў дзяцей-правапарушальнiкаў (затрыманне, прымяненне мер стрымлiвання, следчыя дзеяннi) расказалi эксперты падчас аднаго з вэбiнараў, якiя сумесна з Рэспублiканскай калегiяй адвакатаў Дзiцячы фонд ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi арганiзаваў яшчэ летам. 

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.