Вы тут

Лукашэнка ацаніў работу АПК


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў работу сельскагаспадарчай галіны ў 2020 годзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у час рабочай паездкі ў Слуцкі раён, перадае БЕЛТА.


Прэзідэнт адзначыў, што бягучы год, вядома, няпросты, але ў частцы вынікаў работы аграпрамысловага комплексу ён быў удачны. «Год вельмі добры, нягледзячы на тое, што ён высакосны, кавідны, палітычны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі сабраны багаты ўраджай збожжа — больш як 10,3 млн т, уключаючы 8,5 млн т збожжавых каласавых, кукурузу, рапс.

Прэзідэнт яшчэ раз адзначыў правільнасць выбранага ў Беларусі шляху па процідзеянні каранавіруснай інфекцыі, дзякуючы якому ў краіне не спынялася эканамічная дзейнасць, працавалі прадпрыемствы АПК, забяспечана харчовая бяспека. «І тое, што мы не прагнуліся пад кавід вясной — цяпер ужо і вы бачыце, што мы правільна зрабілі. І цяпер аграрыі кажуць, што толькі 10-15 працэнтаў на складах запас (гатовай прадукцыі). Усё са свістам ідзе на экспарт, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Будзем апрануты, накормлены і прададзім мільярдаў на $5-6 сельгаспрадукцыі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Настаўнік года Вадзім Лосеў: Са школы павінны выходзіць шчаслівыя людзі

Настаўнік года Вадзім Лосеў: Са школы павінны выходзіць шчаслівыя людзі

«Я хацеў бы, каб у гэтай зале і ў гэтым свеце ніхто і ніколі не ставіў пад сумненне ўпэўненасць у сабе».

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.