Вы тут

З 25 кастрычніка зменіцца расклад руху аўтобусаў з Мінска ў Вільнюс і Каўнас


Гэта абумоўлена тым, што з названай даты і па 27 сакавіка наступнага года краіны Еўропы пераходзяць на «зімовы час». Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» будзе выконваць рэгулярныя рэйсы па маршрутах наступным часам адпраўлення.


Мінск-Каўнас — з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 7.30 і 23.30 штодня (аўтобусы будуць прыбываць у Каўнас у 13.30 замест 14.30, у 6.00 замест 7.00 адпаведна); з Каўнаса ў 16.00 і 17.30 (з Вільнюса ў 18.30 і 20.30) штодня (аўтобусы будуць прыбываць у Мінск у 23.59 замест 23.00, 2.10 замест 1.00 адпаведна).

Так, 24 кастрычніка аўтобус, які выконвае рэйс з Мінска ў 23.30, прыбудзе 25 кастрычніка па мясцовым часе ў аэрапорт Вільнюса ў 3.00 (замест 4.00) і ў Каўнас у 6.00 (замест 7.00).

Мінск-Вільнюс праз аэрапорт Вільнюса на рэйсы часам адпраўлення з Мінска ад АВ «Цэнтральны» штодня ў 9.30 (з Вільнюса ў 16.00 замест 18.00), 11.00 (з Вільнюса — у 17.30 замест 16.00). Аўтобусы будуць прыбываць у Вільнюс ў 13.02 і 14.55 (у Мінск — 21.55 і 22.55 адпаведна).

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: ankri.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.