Вы тут

У якім кірунку будзе развівацца беларуская армія?


Сённяшнi стан беларускай армii i перспектыўныя кiрункi яе развiцця былi абмеркаваны на адмысловым семiнары ў Брэсце. Сустрэча з удзелам кiраўнiцтва Мiнiстэрства абароны краiны адбылася на базе 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Легендарнае элiтнае падраздзяленне ўваходзiць у склад сiл спецыяльных аперацый Узброеных Сiл краiны i лiчыцца адным з найлепшых. Яно здольнае выконваць задачы па прызначэннi ў любых умовах становiшча, у тым лiку пры ўдзеле ў контртэрарыстычных мерапрыемствах.

Перад афiцэрамi i журналiстамi выступiў мiнiстр абароны Вiктар Хрэнiн. Ён закрануў шмат аспектаў дзейнасцi беларускай армii.


Ваенна-прамысловы комплекс: задачы на будучыню

Канцэпцыя будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiл да 2030 года ставiць на мэце захаванне i нарошчванне iснуючага патэнцыялу войскаў.

Адна з важных задач — развiццё сiстэмы тэхнiчнага забеспячэння. Па-ранейшаму будуць закупляцца не проста новыя, а перспектыўныя комплексы i сiстэмы ўзбраення, ваеннай i спецыяльнай тэхнiкi.

— Такiм чынам, у ваенна-паветраныя сiлы i войскi супрацьпаветранай абароны працягнуць паступаць сучасныя самалёты Су-30СМ i верталёты Мi-35, — адзначыў Вiктар Хрэнiн. — Таксама запланаваны пастаўкi радыёлакацыйных станцый «Працiўнiк», «Сопка», «Усход», «Небасхiл», комплекс «Раса-РБ(М)», зенiтны ракетны комплекс «Тор-М2». Сучаснае тэлекамунiкацыйнае абсталяванне прыйшло амаль на ўсе вузлы сувязi. Дзякуючы ваенна-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву з iншымi краiнамi нашы войскi аснашчаюцца сучаснай бранятанкавай i авiяцыйнай тэхнiкай, зенiтным ракетным i стралковым узбраеннем, — заявiў Вiктар Хрэнiн.

У першую чаргу гэта датычыцца ўзаемаадносiн з Расiяй i Кiтаем. Калi з Паднябеснай да нас паступаюць лёгкабранiраваныя аўтамабiлi павышанай праходнасцi «Дракон» i «Асiлак», то з Расii — танкi Т-72Б3, самалёты Су-30СМ i Як-130, верталёты Мi-8МТВ5 i комплексы «Тор-М2».

Тыя ўзоры тэхнiкi, якiя выкарыстоўваюцца цяпер, пройдуць мадэрнiзацыю. Але толькi калi яны валодаюць пэўным патэнцыялам для гэтага.

— Айчынныя прадпрыемствы наладзiлi капiтальны рамонт i мадэрнiзацыю разнастайных узораў узбраення, ваеннай i спецыяльнай тэхнiкi, — заявiў мiнiстр абароны. — За апошнiя пяць гадоў у Беларусi было капiтальна адрамантавана больш за 160 i мадэрнiзавана больш за 100 адзiнак тэхнiкi. Сярод iх — бронетранспарцёры БТР-70, танкi Т-72Б.

Акрамя таго, у армii зараз вядзецца работа, накiраваная на тое, каб скарацiць лiшкi запасаў тэхнiкi i боепрыпасаў.

— Iх колькасць з 2015 года ўпала ў шэсць разоў. А дзякуючы рэалiзацыi прадукцыi ваеннага прызначэння ў бюджэт краiны паступiла больш за 250 мiльёнаў долараў.

Ваенная адукацыя пашырыцца

Навацыi закрануць i падрыхтоўку афiцэраў у вышэйшых навучальных установах Беларусi. Так, ваенна-медыцынскi факультэт, якi зараз працуе ў складзе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, будзе рэарганiзаваны ў ваенна-медыцынскi iнстытут. У сваю чаргу, на яго базе мяркуецца стварыць цэнтр тактычнай медыцыны. Гэтыя захады дазволяць арганiзаваць сертыфiкаваную падрыхтоўку спецыялiстаў, якiя, апроч iншага, будуць умець аказваць першую медыцынскую дапамогу ў асаблiвых умовах.

— Плануецца таксама адкрыць дзве новыя ваенныя кафедры. Яны будуць дзейнiчаць на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага i Брэсцкага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэтаў. Дзякуючы гэтаму штогод будзе выпускацца да 400 афiцэраў запасу.

Мiнiстэрства абароны прапаноўвае ўвесцi ў школах i сярэдне-спецыяльных навучальных установах краiны ваенна-патрыятычнае аб'яднанне па iнтарэсах (клуб) «Абаронца Айчыны».

Як расказаў Вiктар Хрэнiн, мяркуецца, што гэтае аб'яднанне будзе дзейнiчаць па прынцыпе добраахвотнасцi як пазакласныя заняткi. Для арганiзацыi i правядзення ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў прапануецца разгледзець пытанне аб стварэннi спадарожных праграм для смартфонаў i камп'ютарных праграм для вiктарын, гiстарычных экскурсаў, квэстаў i гульняў. Дапамогуць у гэтым вайскоўцы роты iнфармацыйных тэхналогiй.

— У самой назве «Абаронца Айчыны» закладзены сэнс таго, што маецца на ўвазе не выключна чалавек са зброяй у руках. Гэтае паняцце куды больш шырокае. Абаронца краiны — не толькi вайсковец, але i педагог, i ўрач, i чалавек iншай спецыяльнасцi. Галоўнае, каб ён быў патрыётам, — мяркуе мiнiстр.

Больш вольнага часу?

Вайскоўцам i тым, хто прайшоў тэрмiновую службу, плануюць прапанаваць дадатковыя льготы.

— У вайскоўцаў тэрмiновай службы можа з'явiцца больш звальненняў i, як вынiк, дадатковы вольны час. Таксама можа павялiчыцца iх грашовае забеспячэнне. Зараз гэтыя пытаннi прапрацоўваюцца, — паведамiў Вiктар Хрэнiн.

Кiраўнiк ваеннага ведамства таксама адзначыў, што i надалей будуць рабiцца захады, накiраваныя на павелiчэнне прэстыжу ваеннай службы. Увагу акцэнтуюць на тым, каб вайскоўцы i тыя, хто адслужыў у армii па прызыве, атрымлiвалi больш сацыяльна значных гарантый i льгот. Апошнiя мяркуецца распаўсюдзiць на сферы адукацыi, жыллёвага i медыцынскага забеспячэння.

Кiно да 105-годдзя

Як адзначыў Вiктар Хрэнiн, Мiнiстэрства абароны сумесна з Мiнiстэрствам культуры i кiнастудыяй «Беларусьфiльм» плануе стварыць тэлевiзiйны серыял i мастацкi фiльм на ваенную тэматыку. Яны будуць прымеркаваны да 105-годдзя Узброеных Сiл. Мэта праекта — заахвоцiць маладых людзей да тэрмiновай ваеннай службы. Таксама пройдуць спартыўна-патрыятычныя i рэспублiканскiя ваенна-патрыятычныя гульнi на прызы мiнiстра абароны «Абаронца Айчыны».

***

Семiнар уключаў у сябе дзве часткi. Тэорыя замянiлася практыкай. Высокi клас падрыхтоўкi паказалi вайскоўцы тэрмiновай службы. Гасцям 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады паказалi лiнейку зброi, якой карыстаюцца ваенныя спецназаўцы. Убачыць штосьцi падобнае ўжывую, а не на экране — вялiкая ўдача. Вiнтарэзы i снайперскiя вiнтоўкi саступiлi месца прыладам, якiмі карыстаюцца падраздзяленнi радыяцыйнай, хiмiчнай i бiялагiчнай абароны. Ваенных спецназаўцаў вучаць карыстацца газасiгналiзатарамi, гадзiннiкам-дазiметрам, камплектамi дэгазацыi, кумулятыўнымi зарадамi. Канешне ж, адным з галоўных экспанатаў стала дэсантная амунiцыя — парашуты, снайперскiя кантэйнеры, лодкi i нават платформы, на якiх з вышынi ў некалькi кiламетраў спускаецца каштоўны груз. Камандуючы сiламi спецыяльных аперацый Вадзiм Дзенiсенка адзначыў, што многiя гэтыя ўзоры былi ўпершыню апрабаваныя яшчэ ў Афганiстане, але i дагэтуль застаюцца актуальнымi. Асобна ён спынiўся на новай форме, на якую нядаўна перайшлi байцы.

— Яе асаблiвасць у максiмальнай камфортнасцi. Форма пашыта з матэрыялу, якi «дыхае». Гэта значыць, узiмку ў ёй цёпла, а ўлетку — не так горача, як было раней.

Часць незвычайная яшчэ i ў архiтэктурным плане. Як расказаў Вадзiм Дзенiсенка, амаль усе яе карпусы былi ўзведзены яшчэ «за польскiм часам», незадоўга да пачатку Другой сусветнай вайны. Для будаўнiчых работ былi запрошаны спецыялiсты ажно з Вялiкабрытанii.

Таксама ў распараджэннi спецназаўцаў — унiкальны для Узброеных Сiл перасоўны палявы храм.

— Зараз у брыгадзе служаць як праваслаўныя, так i каталiкi. I для абедзвюх канфесiй прадугледжаны розныя бакi храма. Храм асвечаны ў гонар прарока Iльi, заступнiка нашых войскаў. Iкона, якая знаходзiцца каля алтара, паходзiць з ХVI стагоддзя.

Практычная частка мерапрыемства працягнулася на палiгоне. I калi звычайна карэспандэнты знаходзяцца на вучэннях сярод назiральнiкаў, то тут яны самi маглi пастраляць пад кiраўнiцтвам спецыяльных iнструктараў. У iх распараджэннi аказалася шырокая лiнейка зброi — ад пiсталетаў i ажно да гаўбiцы. I, канешне ж, класiка — снайперскiя вiнтоўкi.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Ваенны спецназ працуе цiха

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.