Вы тут

«Узмацняльнік» для Сонца


Іанізаваныя газы ў сонечнай атмасферы значна ўзмацняюць напружанасць магнітнага поля ў сонечных плямах. Аб гэтым паведамілі ў абсерваторыі Цзыцзіньшань пры Акадэміі навук Кітая (г. Нанкін, правінцыя Цзянсу), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэтак жа, як адмысловую прыладу ўзмацняе сігнал Wi-Fi, на паверхні Сонца маецца свой натуральны «ўзмацняльнік», растлумачылі навукоўцы. Кітайскія астраномы першымі ў свеце зрабілі падобнае адкрыццё на аснове аналізу малюнкаў, зробленых ў 2016 годзе камерамі двух касмічных апаратаў НАСА — Solar Dynamics Observatory і Interface Region Imaging Spectrograph.

На здымках бачныя сонечныя плямы з дугападобным ценем. Вынікі далейшага аналагавага вылічэння сведчаць аб тым, што яна ўтвараецца ў выніку ўзмацнення магнітнага поля ў плямах іанізаванымі газамі. Сонечныя плямы — гэта цёмныя ўтварэнні на паверхні Сонца, дзе прысутнічае моцнае магнітнае поле, якое па напружанасці ў 10 тысяч разоў перавышае зямное.

На кантрасце з больш яркай фотасферай Сонца гэтыя плямы здаюцца больш цёмнымі. Гэта звязана з тым, што моцныя магнітныя палі душаць канвекцыю ў ніжэйшых пластах Сонца, прыводзячы да лакальнага астуджэння фотасферы і з’яўленню цені.

Найноўшае дасягненне, паводле ацэнак навукоўцаў, мае вялікае значэнне для вывучэння сонечных плям, сонечных выбліскаў і пратуберанцаў. Актыўнасць Сонца выяўляецца ў выглядзе вялікай колькасці плям, якія з’яўляюцца прадвеснікамі сонечных бур і магутных выбліскаў, здольных парушыць магнітнае поле Зямлі і радыёсувязь.

Старшы навуковы супрацоўнік абсерваторыі Цзыцзіньшань Цзі Хайшэн паведаміў, што тэрмаядзерныя рэакцыі — крыніца ўсёй энергіі Сонца. З магнетызмам звязаны актыўныя падзеі на Сонцы. І новае адкрыццё дазволіць паглыбіць даследаванні магнітнага поля Сонца.

Артыкул пра дасягненні кітайскіх вучоных апублікаваны ў часопісе The Astrophysical Journal Letters.

Прэв’ю: hightech.fm

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».