Вы тут

У Кітаі знайшлі лячэбнае віно


Тры кілаграмы вадкасці ў бронзавай пасудзіне, якую знайшлі ў адной са старажытных магільняў ў Цэнтральным Кітаі, аказалася лячэбным віном, якое было прыгатавана больш за 2000 гадоў таму. Пра гэта паведамілі ў Інстытуце культурных рэліквій і археалогіі горада Санмэнься правінцыі Хэнань / Цэнтральны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Незвычайнае адкрыццё было зроблена падчас археалагічных раскопак грабніцы, датаванай перыядам праўлення дынастыі Заходняя Хань (202 г. да н. э. — 8 г. н. э.). Пасля аналізу пробы невядомай вадкасці навукоўцы з універсітэта пры Акадэміі навук Кітая прыйшлі да высновы, што яна была спіртавой настойкай, якая прызначалася для спынення крывацёку або рассмоктвання запалення.

Па словах спецыялістаў, знаходка была выраблена па распаўсюджанаму ў тыя часы рэцэпце. Падобны спосаб падрыхтоўкі лекавых прэпаратаў апісаны ў медыцынскай літаратуры, якая была знойдзена 40 гадоў таму ў ходзе раскопак знакамітага могільніка галоўнага памочніка імператара Ханьской імперыі ў пасёлку Мавандуй, што ў правінцыі Хунань.

«Мы працягваем аналізаваць пробу, разлічваючы атрымаць больш звестак аб інгрэдыентах, тэхналогіі вырабу», — падзяліўся прафесар універсітэта Ян Імінь. Мяркуючы па ўсім, бронзавая ёмістасць, напалову напоўненая названай вадкасцю, служыла пасудзінай для віна, растлумачыў дырэктар гарадскога інстытута культурных рэліквій і археалогіі Чжэн Лічаа.

Паводле яго слоў, у грабніцы быў пахаваны мужчына ростам 180 см. Яго ўзрост і прычына смерці застаюцца загадкай. Сярод яго пахавальных прыладаў былі вырабы з нефрыту, жалеза і керамікі.

Прэв’ю: mignews.com.ua

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.