Вы тут

Ноччу на Ігуменскім тракце ў Мінску ў асвятляльную мачту ўляцеў аўтамабіль: загінулі тры чалавекі


ДТЗ здарылася сёння каля 00:50 у Мінску, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.


Кіроўца Volkswagen Polo рухаўся па Ігуменскім тракце з боку вул. Шпілеўскага ў напрамку вул. Лучыны. Паблізу дома № 30 малады чалавек не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.

У выніку аварыі тры чалавекі памерлі: адзін, 2001 года нараджэння, у машыне, яшчэ двое, 2003 года нараджэння, у бальніцы.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, следчыя і эксперты.

Прызначаны комплекс экспертыз, устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння, у тым ліку, хто кіраваў транспартным сродкам.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведамляе Следчы камітэт.

Грамадзян, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі пра здарэнне, следчыя просяць звярнуцца ва УСК па г. Мінску па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.

Фота, відэа: МУС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.