Вы тут

Мясцовыя выбары пройдуць сёння ва Украіне


Ва Украіне 25 кастрычніка пройдуць мясцовыя выбары, на якіх будуць абіраць дэпутатаў некалькіх узроўняў, паведамляе БЕЛТА.


Абіраюцца абласныя і раённыя саветы, а таксама старшыні і cаветы тэрытарыяльных грамад. Nэрытарыяльныя выбарчыя камісіі падвядуць вынікі галасавання да 3 лістапада.

Арыентыровачная колькасць выбаршчыкаў ва Украіне складае 27,2 млн чалавек, колькасць выбарчых участкаў — больш за 29 тыс.

Адначасова з выбарамі будзе праведзены апытанне, ініцыяванае прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Трэба будзе адказаць на пяць пытанняў:

  • «Ці трэба ўвесці пажыццёвае зняволенне за карупцыю ў асабліва буйных маштабах?»;
  • «Ці падтрымліваеш ты стварэнне на Данбасе свабоднай эканамічнай зоны?»;
  • «Ці трэба скараціць колькасць дэпутатаў у Вярхоўнай Радзе да 300?»;
  • «Ці падтрымліваеш ты легалізацыю ва Украіне медыцынскага канабісу для памяншэння болю ў цяжкіх хворых?»;
  • «Ці трэба Украіне на міжнародным узроўні паставіць пытанне аб выкарыстанні гарантый бяспекі, вызначаных Будапешцкім мемарандумам?».

У офісе прэзідэнта ўдакладнілі, што апытанне, у адрозненне ад рэферэндуму, не будзе мець прамых юрыдычных наступстваў, не з’яўляецца часткай выбарчай працэдуры і не будзе фінансавацца са сродкаў выбарчых камісій.

Превью: delo.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».