Вы тут

Два чалавекі загінулі ў лабавым сутыкненні ў Дзятлаўскім раёне


25 кастрычніка каля 17.15 на 109-м кіламетры аўтадарогі М-11 мяжа Літвы-Ліда-Слонім-Быцень каля горада Дзятлава адбылося лабавое сутыкненне, гаворыцца на старонцы ва УКантакце ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, грамадзянін Расіі 1989 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «БМВ», рухаўся ў напрамку Слоніма і на закругленні дарогі ўлева выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе дапусціў сутыкненне з аўтамабілем «Сітраен».

У выніку ДТЗ загінулі ў «Сітраэне» кіроўца 1965 года нараджэння і пасажырка 2000 года нараджэння. Вадзіцель «БМВ» у рэанімацыі.

На месцы аўтааварыі працавалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, следчыя, медыкі. Узбуджаная крымінальная справа.

Фота: grodnogai

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.