Інфармацыя пра забастоўку ў ААТ «Гродна Азот» не пацвярджаецца, паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, піша БЕЛТА.
«Завод працуе, тэхпрацэсы (ідуць. — Заўвага. БЕЛТА) у штатным рэжыме. Забастоўкі няма. Інфармацыя ў Telegram-каналах не пацвярджаецца», — сказаў Аляксандр Цішчанка.
Паводле яго інфармацыі, сёння раніцай «група да 100 чалавек безвынікова спрабавала блакаваць выхад рабочых «Гродна Азот» на змену». «Большасць з гэтай групы ні да заводу, ні да прафесіі рабочага не маюць дачынення», — дадаў прэс-сакратар.
Аляксандр Цішчанка таксама адзначыў, што на іншых прадпрыемствах канцэрна абстаноўка штатная, яны працуюць у звычайным рэжыме.
Прэв’ю: БЕЛТА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».