Вы тут

Узраслі інвестыцыі ў дарогі і парты


Укладанні ў транспартны секрат у Кітаі павялічыліся больш чым на 10 працэнтаў.


Цягам студзеня-жніўня аб’ём інвестыцый у асноўны капітал у транспартным сектары Кітая вырас на 10,5 працэнта ў гадавым вылічэнні па меры таго, як сектар працягваў аднаўляцца пасля ўздзеяння эпідэміі новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Інвестыцыі краіны ў транспартную інфраструктуру са студзеня па жнівень бягучага года склалі 2,1 трлн юаняў (каля 308,3 мільярда долараў), пры гэтым тэмпы росту паскорыліся на 1,1 працэнтнага пункта ў параўнанні са студзенем-ліпенем, паведамілі ў Міністэрстве транспарту КНР.

Інвестыцыі ў будаўніцтва дарог і водных шляхоў за названы перыяд выраслі на 13,4 працэнта і склалі 1,61 трлн. юаняў, дасягнуўшы 89,5 працэнта гадавога мэтавага паказчыка, усталяванага урадам на гэты год.

Толькі за жнівень КНР інвеставала ў транспартны сектар 329,8 мільёна юаняў, што на 16,8 працэнта больш, чым за такі ж час летась.

Дзякуючы эфектыўнаму кантролю эпідэміі COVID-19 у Кітаі працягваецца аднаўленне эканамічнай актыўнасці, паколькі аб’ёмы пасажырскіх і грузавых перавозак, а таксама грузаабароту ў партах растуць хуткімі тэмпамі.

Фота: sapsan-logistics.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.