Вы тут

Школьнікаў запрашаюць на канікулах у анлайн-лагер «Вагон ідэй»


Ён стартуе 2 лістапада. Гэта сумесны праект праграмы «Настаўнік для Беларусі» і Goethe-Institut Minsk . Арганізатары прапануюць адправіцца ў захапляльнае падарожжа, каб знайсці адказы на пытанні, звязаныя з чалавекам, прыродай і тэхнікай. Гэта будзе пяць дзён з майстар-класамі, сесіямі, экскурсіямі і іншыя актыўныя — усё анлайн!


Як праходзіць лагер?

— кожны дзень з 11.00 да 16.00 — сесіі і іншыя актыўнасці,

— перад асноўнымі заняткамі, падчас і пасля іх — стасункі ў сацыяльных сетках з важатымі.

Хто можа ўдзельнічаць?

Запрашаюць рабят ад 11 да 13 гадоў, у якіх ёсць вольны час і жаданне навучацца новаму. Асабліва рады будуць школьнікам з рэгіёнаў, невялікіх гарадоў і вёсак.

Даведацца падрабязнасці і запоўніць анкету можна тут.

Задаць пытанні тут — wagon.camp.2020@gmail.com.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: biglion.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.