Вы тут

У жылым квартале «Пірс» пад Мінскам з’явілася кампазіцыя з 12 бронзавых чаек


12 бронзавых чаек «прызямліліся» на бераг дэкаратыўнага воднага канала, які аб’ядноўвае дзве часткі «Пірса» ў адзіны комплекс. Кожная скульптура ўнікальная: у кампазіцыі, як і ў прыродзе, няма дзвюх цалкам ідэнтычных птушак. Адны чайкі размясціліся на прыродных валунах, іншыя — «уладкаваліся» на воднай роўнядзі.


Арт-набярэжная створана вядомымі беларусамі — скульптарам Канстанцінам Селіханавым і архітэктарам Юрыем Градавым. Па іх задумцы, у кожнай чайкі — свой характар ​​і свая роля: хтосьці сядзіць адасоблена, а хтосьці трымаецца бліжэй да іншых птушак. 

«Скульптуры размешчаны ў рэкрэацыйнай зоне квартала «Пірс», куды людзі прыходзяць адпачыць, набрацца сіл і энергіі, пагутарыць, атрымаць асалоду ад прыроды. Кампазіцыя «Мора побач» стварае для гэтага адпаведную аснову. Гэта месца для адасобленых назіранняў і разважанняў, ці прасторы для дыялогу, дзе можна падзяліць агульныя эмоцыі і каштоўнасці», — раскрываюць задуму аўтары.

Ганна ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Эканоміка

Спецыялісты расказалі пра асаблівасці функцыянавання АЭС

Спецыялісты расказалі пра асаблівасці функцыянавання АЭС

Пра кантроль за станам АЭС расказалі эксперты Дзяржатамнагляда.