Вы тут

У Беларусі — 93 707 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 83 748 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 93 707 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 2 386 740 тэстаў на каранавірус.

83 748 чалавек больш не хварэюць.

Памер 961 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 43 млн чалавек, пры гэтым больш за 1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 8 млн заражаных, Індыя — больш за 7 млн, Бразілія — больш за 5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: bochnianin.pl

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.